Джымі Вэйлз
| Джымі Уэйлс Jimmy Wales |
|
| Джымі Уэйлс у снежні 2008 года | |
| Дата нараджэння: | 8 жніўня 1966 (46 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Хантсвіл, Алабама, ЗША |
| Грамадзянства: | |
| Кампанія: | Wikia, Inc. |
| Пасада: | Дырэктар (2004 — цяпер. час) |
| Кампанія: | Фонд Вікімедыя |
| Пасада: | Старшыня (чэрвень 2003 — кастрычнік 2006) |
Джымі Донал Вэйлз, таксама вядомы як Джымба (англ.: Jimmy Donal «Jimbo» Wales; 8 жніўня 1966[1][2], Хантсвіл, Алабама) — амерыканскі інтэрнэт-прадпрымальнік, ідэолаг канцэпцыі вікі, заснавальнік Вікіпедыі.
|
Біяграфія [правіць]
Вучыўся ў Обурнскім універсітэце, потым у Універсітэце Алабамы. Пасля заканчэння ўніверсітэта Вэйлз вырашыў напісаць дысертацыі на сушуканне навуковай ступені доктару філасофіі ў вобласці фінансаў. Для гэтага ён паступіў на курсы ва ўніверсітэтах Алабамы і Індыяны і пачаў выкладаць у абодвух. Але дысертацыю ён так і не напісаў. Вэйлз заняўся гандлем каштоўных папер у Чыкага і хутка разбагацеў.
У сярэдзіне 1990-х Вэйлз заснаваў пошукавую сістэму «Bomis», праз якую можна было купіць некаторыя арыгінальныя матэрыялы, улучаючы матэрыялы для сталых «Bomis Babes». Цяпер Вэйлз ужо не ўваходзіць у раду дырэктараў «Bomis» і, па большай частцы, займаецца сваімі вікі-праектамі. Хоць ён дагэтуль з'яўляецца мажарытарным акцыянерам кампаніі «Боміс».
У сакавіку 2000 года Вэйлз стварыў вольную энцыклапедыю «Нупедыя» і наняў Лары Сенгера на пасаду галоўнага рэдактара. Энцыклапедыя складалася вучонымі на добраахвотнай аснове, артыкулы энцыклапедыі праходзілі экспертную адзнаку.
Фонд Вікімедыя [правіць]
15 студзеня 2001 года Вэйлз і Лары Сенгер стварылі Вікіпедыю. Сайт быў першапачаткова прызначаны для папярэдняй распрацоўкі матэрыялаў, якія потым былі б размешчаны ў Нупедыі. Але бурны ўзрост Вікіпедыі хутка зрабіў яе галоўным праектам. Галоўным чынам, распрацоўкай Вікіпедыі на ранніх этапах займаўся Сенгер, а Вэйлз падаваў капітал. Бо фармальна Сенгер быў наняты на працу Вэйлзам, той лічыць сябе адзіным заснавальнікам Вікіпедыі, хоць Сенгер працягвае зваць сябе «сузаснавальнікам». Неўзабаве Лары Сенгер пакінуў праект і абрынуў на Вэйлза крытыку[3], намаляваўшы яго чалавекам, які ненавідзіць эліту і ўсё элітарнае (англ.: «decidedly anti-elitist»). Заява Сенгера пра адстаўку дагэтуль вісіць на яго старонцы ўдзельніка ў англійскай Вікіпедыі.
У сярэдзіне 2003 года Джымі Вэйлз стварыў Фонд Вікімедыя, некамерцыйную арганізацыю са штаб-кватэрай у Тампе, штат Фларыда. Фонд павінен быў падтрымліваць Вікіпедыю і яе братэрскія праекты. З тых часоў Вэйлз, які з'яўляецца прэзідэнтам і членам рады дырэктараў Фонду, актыўна займаецца іх пасоўваннем.
У 2004 годзе з'явіўся слых пра тое, што Вэйлз сказаў, што выдаткаваў 500 000 долараў на вікі-праекты. Распачатая кампанія па зборы сродкаў на падтрыманне вікі-праектаў апынулася вельмі паспяховай. Да пачатку 2005 года Фонд Вікімедыя ўжо цалкам утрымоўваўся грантамі і ахвяраваннямі.
Вэйлза часам іранічна завуць "Вялікадушным дыктатарам" Вікіпедыі, хоць ён адмаўляецца ад гэтага тытула і рэдка дае ўказанні вікіпедыйнай супольнасці. Пры падрыхтоўцы нумара часопіса Wired, прысвечанага Вікіпедыі, высвятлілася, што "Бог-Кароль Вікіпедыі» ездзіць на машыне Хёндэ, хоць мае „Ферары“". Нягледзячы на стварэнне Фонду Вікімедыя, Вэйлз захоўвае абсалютную ўладу над праектам. У дадатак да ўласнай персоны, ён прызначыў у раду дырэктараў двух бізнес-партнёраў, якія не з'яўляюцца рэдактарамі Вікіпедыі (а яшчэ два члены з'яўляюцца рэдактарамі). Такім чынам, у радзе з пяці чалавек Джымі Вэйлз са сваімі партнёрамі заўсёды захоўвае дамінантную большасць. Ён запэўнівае, што калі двое членаў-рэдактараў Вікіпедыі прагаласуюць за штосьці, ён аддасць свой голас у іх карысць.
Іншыя праекты [правіць]
Натхнёны поспехам Вікіпедыі, Вэйлз супольна з Анджэлай Бізлі заснаваў камерцыйны праект Вікія.
Ёсць яшчэ цэлы шэраг вікі-праектаў, заснаваных на праграмным забеспячэнні MediaWiki, да якіх у той ці іншай ступені мае дачыненне Джымі Вэйлз
Апублікаваныя працы [правіць]
- Роберт Брукс, Джон Корсон і Дж. Донал Вэйлз, «The Pricing of Index Options When the Underlying Assets All Follow a Lognormal Diffusion» (1994, часопіс «Advances in Futures and Options Research»).
Меркаванні і крытыка [правіць]
Па меркаванні публіцыста Аляксандра Геніса,
Джымі Вэйлз — тыповы геній электроннага стагоддзя. Сарамлівы выдатнік, заўзяты аматар камп'ютарных гульняў, прыхільнік свабодалюбнай філасофіі Айн Рэнд, прыхільнік анархічнай сацыяльнай прылады, Вэйлз зачаў Вікіпедыю на вольным часе, нават не падазраючы, што яна стане самым вялікім сеткавым праектам. <…> Самае цікавае, што калі Джымі Вэйлз спыталі, у чым канчатковая мэта Вікіпедыі, ён сказаў: «Ні ў чым, адна забава»[4].
Былы супрацоўнік кампаніі Novell Джэф Мэркі, звінаваціў Джымі Вэйлз ў тым, што ў 2006 Вэйлз прапанаваў яму за грошы выправіць артыкул у Вікіпедыі[5].
Таксама вядомы скандал злучаны з рэдагаваннем артыкула пра Рэйчэл Марсдэн, якая была яго палюбоўніцай. Сам жа Джымі аспрэчвае сувязь з ёй, нягледзячы на тое, што Марсдэн прадавала яго світэр на аўкцыёне eBay.[6]
Крыніцы [правіць]
- Дэніэл Х. Пінк, «The Book Stops Here» (3 сакавіка 2005, часопіс «Wired»)
Спасылкі [правіць]
- Персанальная старонка Джымі Вэйлза
- Старонка ўдзельніка Джымі Вэйлза ў англійскай Вікіпедыі
- Артыкул у «Newsweek»
- Джымі Вэйлз абмяркоўвае Вікіпедыю — 40 мінуць відэа (Стэнфард, 9 лютага 2005 гады, фармат AVI (Torrent), ліцэнзія Creative Commons)
- Інтэрв'ю «USA Today»
- Інтэрв'ю «IT Conversations», 9 сакавіка 2005
- «Разумнасць Вікіпедыі» — відэаінтэрвью з Джымі Вэйлзам (Оксфардскі Інстытут Інтэрнэту, 11 ліпеня 2005 года)
- Wikimedia 2007 Fundraiser — відэазварот Джымі Вэйлза да грамадскасці (субцітры на рускай мове)
- Джымі Тры Няшчасці
- Час Волі. Выніковы выпуск: Чалавек дня — амерыканскі інтэрнэт- прадпрымальнік Джымі Вэйлз, ідэолаг і заснавальнік інтэрнэт-праекта «Вікіпедыя»
Зноскі
- ↑ Encyclopædia Britannica
- ↑ Britannica, Suplemental Information
- ↑ Why Wikipedia Must Jettison Its Anti-Elitism
- ↑ А. Геніс. Камунізм —гэта Інтэрнэт // «Новая газета», Каляровы выпуск ад 18.01.2008 № 01-02.
- ↑ http://www.lenta.ru/news/2008/03/12/row/
- ↑ compromat.ru -- Заснавальніка Вікіпедыі звінавацілі ў рэдагаванні артыкулаў за грошы і за секс