Францішак Бялінскі, 1683—1766

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Францішак Бялінскі
Францішак Бялінскі
Францішак Бялінскі
POL COA Junosza.svg
Герб Юноша
сцяг
Ваявода хелмінскі
1725 — 1732
Папярэднік: Якуб Зыгмунт Рыбінскі
Пераемнік: Ян Ансарый Чапскі
Маршалак надворны каронны
1732 — 1742
Папярэднік: Стэфан Патоцкі
Пераемнік: Ежы Аўгуст Мнішак
Маршалак вялікі каронны
1742 — 1766
Папярэднік: Юзаф Мнішак
Пераемнік: Станіслаў Любамірскі
 
Нараджэнне: 1683({{padleft:1683|4|0}})
Смерць: 8 кастрычніка 1766({{padleft:1766|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:8|2|0}})
Варшава
Род: Бялінскія
Бацька: Казімір Людвік Бялінскі
Маці: Людвіка Марыя Марштын
Жонка: Даратэя Генрыэта Пржэбендоўская
Дзеці: бяздзетны
 
Узнагароды:

Ордэн Белага арла

Франці́шак Бялі́нскі (польск.: Franciszek Bieliński; 16838 кастрычніка 1766, Варшава) — маршалак вялікі каронны, ваявода хелмінскі. З шляхецкага роду Бялінскіх гербу Юноша, сын Казіміра Людвіка Бялінскага.

Староста мальбарскі, з 1713 староста чэрскі (да 1726) і гарвалінскі (да 1757), чашнік каронны, падскарбі прускіх земляў (да 1738) і староста бродніцкі (да 1750), з 1715 староста груецкі, з 1717 асецкі (да 1757), у 1720 атрымаў 2 вёскі ў асецкім старостве, з 1725 ваявода хелмінскі, з 1726 дзяржаўца розембергскі і межашынскі, у 1730 перадаў юрбарскае староства Чартарыйскім, з 1730 староста мірахоўскі (да 1745) і кавалеўскі, з 1732 маршалак надворны каронны, з 1742 маршалак вялікі каронны. У 1733 разам з братам Міхалам падпісаў акт варшаўскай генеральнай канфедэрацыі. Апроч таго староста лаўтэнбергскі да 1730, пільзненскі 1744, рагатынскі з 1759, дзяржаўца старагродскі з 1734 і стромецкі з 1735. Кавалер ордэна Белага Арла (1730). Знакаміты тым, што спрычыніўся да ўпарадкавання Варшавы.

У 1730 ажаніўся з Даротай Генрыетай з Пшабендоўскіх, падскарбянкай вялікай кароннай, удавой Яна Мікалая Радзівіла, новагародскага ваяводы. Дзяцей не меў.

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Дбаў пра парадак у Варшаве і сувора караў за парушэнне пакою караля. Таксама знакаміты разбудовай і ўпарадкаваннем сталіцы. У 1742 узначаліў Брукавую камісію, у выніку чаго да 1762 большасць вуліц горада была брукаванай. У 1757 заснаваў у Варшаве юрыдуку Бяліна. У гонар яго ў Варшаве ў 1770 названая Маршалкаўская вуліца.

5 лютага 1752 выдаў прывілей для Острува Вялікапольскага, згодна з якім была створана першая ў Польшчы пажарная брыгада. Дамогся ў 1750-я для чэрскай і ліўскай шляхты права вырашаць маёмасныя справы не ў касцёльных судах, чым пасля скарысталіся шляхцічы з іншых ваяводстваў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Helena Waniczkówna: Bieliński Franciszek h. Junosza. W: Polski Słownik Biograficzny. T. 2: Beyzym Jan — Brownsford Marja. Kraków: Polska Akademia Umiejętności — Skład Główny w Księgarniach Gebethnera i Wolffa, 1936, s. 47-50. Reprint: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Kraków 1989, ISBN 83-04-03291-0