Фрэдэрык Дыфенталь
Фрэдэрык Дыфенталь | |
---|---|
фр.: Frédéric Diefenthal | |
Дата нараджэння | 26 ліпеня 1968[1][2][…] (55 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Жонка | Gwendoline Hamon[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, кінаакцёр, тэлеакцёр |
IMDb | ID 0225899 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фрэдэрык Дыфенталь (фр.: Frédéric Diefenthal, нар. 26 ліпеня 1968) — французскі акцёр, найбольш вядомы адной з галоўных роляў у серыі фільмаў «Таксі» — інспектара паліцыі Эмільена, сябра галоўнага героя Даніэля.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 15 гадоў кінуў вучобу і пачаў працаваць падручным у гатэлі, потым стаў цырульнікам. Цікавасць да камедыі заахвоціла яго наведваць акцёрскія курсы пры тэатры «Вірыа». Яго акцёрскі дэбют адбыўся ў 1991 годзе ў фільме «Татальнае сачэнне». Першую вялікую ролю акцёр сыграў у 1995 годзе ў фільме «Мілая Францыя» (фр. Douce France), аднак карціна засталася незаўважанай. Папулярнасць Фрэдэрык Дыфенталь набыў, сыграўшы ролю паліцэйскага Эмільена ў фільмах «Таксі», а таксама «Таксі 2», «Таксі 3» і «Таксі 4». Акцёр быў намінаваны на прэмію «Сезар» як лепшы малады акцёр.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
- ↑ Frédéric Diefenthal // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.