Філіп Вішніч (сербск.: Филип Вишњић; 1767—1834) — сербскі эпічныпаэт і гусляр, народжаны ў паўночнай Босніі. Стаў сведкам найважных падзей сербскай гісторыі, складаў паэмы пра падзеі, якія цяпер складаюць значную частку традыцыйнага сербскага эпасу. Вук Караджыч адклікаецца пра яго як пра лепшага аўтара балад і спевака свайго часу. Часта Вішніча завуць «сербскім Гамерам» за яго слепату і такі ж выдатны паэтычны талент.
Зноскі
↑ абSwartz A. Filip Višnjić // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.