Хаджыбейскі ліман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хаджыбейскі ліман
укр.: Хаджибейський лиман
Морфаметрыя
Даўжыня
  • 33 км
Шырыня 3,5 км
Плошча каля 70 км²
Аб’ём 560 гектаметр кубічны
Найбольшая глыбіня 18,3 м
Гідралогія
Салёнасць 5—6 ‰
Басейн
Упадаюць рака Малы Куяльнік
Размяшчэнне
Краіна
Хаджыбейскі ліман (Украіна)
Хаджыбейскі ліман
Хаджыбейскі ліман
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хаджыбе́йскі ліман — ліман у паўночна-заходняй яго частцы Адэскага заліва Чорнага мора ва Украіне, за 7 км ад горада Адэса.

Утвораны ў выніку трансгрэсіі у нізоўі ракі Малы Куяльнік. Ад мора аддзелены пясчана-ракушачнікавым перасыпам шырынёй 4,5 м. Даўжыня Хаджыбейскага лімана да 40 км, шырыня ад 2 да 3,5 км, плошча каля 70 км².

Берагі пераважна абразійныя, заходнія — абразійна-зсоўныя; пашыраны працэсы эрозіі. Тэмпература вады ўлетку 25…28 °C, замярзае з пачатку студзеня да пачатку сакавіка.

Дно лімана высцілаюць глеевыя гразі і хларыдна-натрыева-магніевая рапа.

У выніку парушэння ў сістэме ліман — мора (узвядзенне дамбы, скідванне сцёкавых вод і інш.) у паўднёвай частцы адбылося зніжэнне мінералізацыі вады да 6,5-9 г/л, у выніку чаго марскія віды жывёл зніклі, пашыраны прэснаводныя рыбы — карась, карп, лешч, таўсталобік і інш. Лекавыя гразі не выкарыстоўваюць, паколькі донныя адклады забруджаныя.

На заходнім беразе санаторыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хаджыбейскі ліман // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
  • Борисевич Т. Д. Хаджибейський лиман // Географічна енциклопедія України: [в 3 т.] / редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. Т. 3. — К.: Українська енциклопедія ім. М. П. Бажана, 1993. (укр.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]