Хайнц Мак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хайнц Мак
Фатаграфія
Дата нараджэння 8 сакавіка 1931(1931-03-08)[1][2][…] (93 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар, мастак, мастак-гравёр, фатограф, графік, kinetic artist, рысавальнік
Жанр абстракцыянізм
Вучоба
Мастацкі кірунак абстракцыянізм
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хайнц Мак (ням.: Heinz Mack; нар. 8 сакавіка 1931, Лолар, Германія) — мастак нямецкага паходжання, прадстаўнік оп-арта і кінетычнага мастацтва.

Біяграфія і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Хайнц Мак нарадзіўся 8 сакавіка 1931 года ў горадзе Лолары ў нямецкай зямлі Гесэн. У 1949 годзе ён пераехаў у Дзюсельдорф, дзе вывучаў жывапіс у Дзяржаўнай мастацкай акадэміі з 1950 па 1953 гады. Хайнц Мак таксама атрымаў ступень па філасофіі ва Універсітэце Кёльна ў 1956 годзе, у тым жа годзе пачаў вывучаць праблемы руху і святла. З 1956 па 1958 гады мастак распрацоўваў светлавыя рэльефы і светлавыя кінетычныя канструкцыі — работы, зробленыя з паліраванага металу, які вібраваў і адлюстроўваў колеры асяроддзя.

Хайнц Мак распрацаваў тэорыю «дынамічных структур», якую ўпершыню прадставіў у 1958 годзе ў падобным на маніфест эсэ «Die Ruhe der Unruhe» («Спакой неспакою»), апублікаваным у першым выпуску часопіса «Zero».

Першая персанальная выстаўка мастака прайшла ў Галерэі Шмела ў Дзюсельдорфе ў 1957 годзе. У 1957—1958 гадах разам з Ота Пінэ стварыў групу «Зеро», у якую ўвайшлі Гюнтэр Юкер, Іў Кляйн, Жан Тэнглі і іншыя.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Heinz Mack // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://zkm.de/en/person/heinz-mack Праверана 30 чэрвеня 2022.
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  5. (unspecified title) Праверана 30 чэрвеня 2022.