Халіфа ібн Зайд ан-Нахаян
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Халіфа ібн Зайд аль-Нахаян خليفة بن زايد بن سلطان النهيان |
||||
|
||||
|---|---|---|---|---|
| з 3 лістапада 2004 | ||||
| Папярэднік: | Зайд ібн Султан аль-Нахаян | |||
|
||||
| з 3 лістапада 2004 | ||||
| Папярэднік: | Зайд ібн Султан аль-Нахаян | |||
| Веравызнанне: | іслам суніцкага толку | |||
| Нараджэнне: | 25 студзеня 1948 (65 гадоў) Аль-Айн, Абу-Дабі |
|||
| Род: | Аль Нахаян | |||
| Бацька: | Зайд II | |||
| Узнагароды: |
|
|||
Халіфа ібн Зайд ан-Нахаян (араб.: خليفة بن زايد بن سلطان آل نهيان; нарадзіўся ў 1948 годзе) — прэзідэнт Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў з 2004 г.
Сын Зайда ібн Султана аль-Нахаяна, эміра Абу-Дабі і першага прэзідэнта Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. У 1971 годзе быў вылучаны бацькам як пераемнік і галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі. Таксама ўзначальваў Вярхоўную Раду па справах нафты. Пасля смерці бацькі ў лістападзе 2004 году стаў эмірам Абу Дабі (2 лістапада), а на наступны дзень прэзідэнтам Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.
Шэйх Халіфа карыстаецца папулярнасцю ў арміі, мае рэпутацыю стрыманага чалавека. Захапляецца традыцыйнымі відамі арабскага спорту: сакаліным паляваннем і рыбалкай.
Спасылкі [правіць]
| Папярэднік: Зайд ібн Султан аль-Нахаян |
Прэзідэнты Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў 2004— па н. ч. |
Пераемнік: — |
