Харысан Хейган Шміт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Харысан Хейган Шміт

Харысан Хейган «Джэк» Шміт (англ.: Harrison Hagan "Jack" Schmitt; нар. 3 ліпеня 1935 г.) — астранаўт ЗША ў адстаўцы, сенатар-рэспубліканец ад штата Нью-Мексіка ў 1977-1983 гадах. Уключаны ў Залу славы астранаўтаў.

Астранаўт-вучоны, доктар геалогіі Гарвардскага ўніверсітэта. Працаваў над геалогіяй Месяца, распрацоўваў праграмы геалагічных даследаванняў для экіпажаў Апалонаў, удзельнічаў у геалагічнай падрыхтоўцы ўсіх астранаўтаў.

Быў у складзе экспедыцыі «Апалон-17», шосты высадцы людзей на Месяц. Агульная працягласць знаходжання месяцовага модуля на паверхні Месяца - 75 гадзін 1 хв.

У 1973 Шміт быў узнагароджаны медалём НАСА "За выбітныя заслугі".

Да 1974 года працаваў у НАСА памочнікам дырэктара па навукова-даследчых работ.

У праграме Апалон адзіны астранаўт - не лётчык па прафесіі. На 2011 год, ён з'яўляецца апошнім чалавекам, які высадзіўся на паверхню Месяца. У час экспедыцыі «Апалон-17» ён выйшаў з месяцовага модуля пасля камандзіра, Юджына Сернана. Але перад адпраўленнем Юджын Сернан вярнуўся ў месяцовы модуль пасля Шміта, стаўшы апошнім на сёння чалавекам, які стаяў на Месяцы.