Харыфійская культура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Харыфійская культура
Неаліт
Геаграфічны рэгіён Сінайскі паўвостраў, Негеў
Лакалізацыя Егіпет
Датаванне 9 тысячагоддзе да н. э.
Тып гаспадаркі паляванне, жывёлагадоўля, земляробства
Пераемнасць
Натуфійская культура

Харыфійская культура (англ.: Harifian culture) — археалагічная культура эпохі ранняга дакерамічнага неаліту на тэрыторыі Негева і Сінайскага паўвострава ў 8 800 — 8 200 гг. да н. э.

Назва культуры паходзіць ад наймення гары Хар-Харыф у пустыне Негеў, дзе ў 19691974 гг. была вылучана група археалагічных знаходак, тыповая для гэтай культуры. Харыфійская культура разглядаецца як вытворная або нават адгалінаванне Натуфійскай культуры.

Для Харыфійскай культуры была характэрна вытворчасць мікралітаў у форме трохвугольных і паўмесячных каменных навершаў стрэл. Носьбіты жылі ў доўгатэрміновых паселішчах, што складаліся з паўзямлянкавых жытлаў, часам з некалькімі пакоямі. Хаця кераміка была яшчэ не вядома, харыфійцы практыкавалі земляробства і жывёлагадоўлю. Знаходкі костак дзікіх капытных жывёл паказваюць, што паляванне заставалася важнай галіной гаспадаркі.

Харыфійская культура супадае з існаваннем позніх мезалітычных культур у рэчышчы Ніла, але блізкая да ранніх неалітычных культур Фаюму і ўсходняга Егіпту, што сфарміраваліся пазней за 9 тысячагоддзе да н. э.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]