Хасэ Рыкельмэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хасэ Рыкельмэ
Дата нараджэння 31 жніўня 1880(1880-08-31)[1] ці 30 жніўня 1880(1880-08-30)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 студзеня 1972(1972-01-28)[1][2] (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць Каралеўства Іспанія[d] і Другая Іспанская Рэспубліка[d]
Род войскаў Сухапутныя войскі Іспаніі[d] і Народная армія Іспанскай Рэспублікі
Званне general de división[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Cross of the Royal and Military Order of Saint Hermenegild
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хасэ Рыкельмэ-і-Лопес-Бага (ісп.: José Riquelme y López-Bago; 31 жніўня 188028 студзеня 1972) — іспанскі ваенны дзеяч, удзельнік Рыфскай вайны і грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ваенную кар’еру пачаў у чэрвені 1897 года. Значную частку сваёй службы правёў у іспанскім пратэктараце Марока. На 1921 год даслужыўся да звання палкоўніка і стаў начальнікам туземнай паліцыі.

У гады Рыфскай вайны ўдзельнічаў у адваяванні Тэтуана.

У 1929 годзе стаў членам Ваеннага суда, які судзіў Хасэ Санчэса Гера, што ўзначаліў паўстанне артылерыстаў у Сьюдад-Рэале. За апраўданне лідара мяцежнікаў Рыкельмэ пераведзены ў запас.

Пры абвяшчэнні Другой рэспублікі ў красавіку 1931 года вернуты ў армію і атрымаў званне дывізійнага генерала. Рыкельмэ прызначылі камандуючым III ваеннай акругі ў Валенсіі, потым II у Севільі[3]. Пры ваенным міністры Гіль-Роблесе звольнены ў запас як прыхільнік левых[4].

У пачатку грамадзянскай вайны ў 1936 годзе падтрымаў урад Народнага фронту. Узначаліў I ваенную акругу. Камандаваў урадавымі войскамі ў баях за Алькасар і пад Гвадарамай[5], прыпыніў наступленне праціўніка ў Эстрэмадуры[6]. У пачатку верасня яго войскі пацярпелі сур’ёзную паразу ў бітве пры Талаверы, што прывяло да звальнення Рыкельмэ і судовага пераследу. Аднак у 1938 годзе ён быў апраўданы і вярнуўся на службу ў якасці каманданта Барселоны.

Пасля падзення Каталоніі ў 1939 годзе генерал адправіўся ў эміграцыю ў Францыю. Там ён быў членам вышэйшага праўлення Іспанскага нацыянальнага саюза[7].

Памёр у Парыжы[8]. Пахаваны на могілках Пер-Лашэз.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Быў двойчы жанаты: першы шлюб з Мілаграс Ахеда Варона[9], другі — з Мануэлай Руіс Хуан[10]. Ад першай жонкі ў яго было 2 дзяцей: сын Аўгуста[11] і дачка Роза[12]. Ад другой жонкі было 2 дачкі — Марыя Рыкельмэ Руіс[13][8] і Марыя-Хасэ[14].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б José Riquelme y López-Bago // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в г пасведчанне аб смерці — С. 19. Праверана 25 мая 2024.
  3. "Anoche fue firmada la combinación de altos mandos militares", ABC (15 de febrero de 1935)
  4. Julio Gil Pecharromán (1997). La Segunda República. Esperanzas y frustraciones. Madrid: Historia 16, pp. 87-88
  5. Hugh Thomas (1976). La Guerra Civil española, Barcelona: Grijalbo, ISBN 978-84-9908-087-1, pág. 349
  6. Hugh Thomas (1976). La Guerra Civil española, Barcelona: Grijalbo, ISBN 978-84-9908-087-1, pág. 408
  7. Hartmut Heine (1983). La oposición política al franquismo. De 1939 a 1952. Barcelona: Crítica, ISBN 84-7423-198-1, pág. 228
  8. а б Tarjeta necrológica de José Riquelme(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 de diciembre de 2015. Праверана 23 de marzo de 2012.
  9. Cruz Roja Española, marzo 1925, Doc. Num. 53.460
  10. Alicia Alted Vigil (1991) «La Cruz Roja Republicana Española en Francia, 1945-1986». Historia Contemporánea, 6:223-249
  11. Joan Villaroya i Font (1999) Els bombardeigs de Barcelona durant la guerra civil 1936-1939. Publicacions de l'Abadia de Montserrat p. 71
  12. http://pares.mcu.es/MovimientosMigratorios/detalle.form?nid=21591
  13. http://www.imdb.com/name/nm0728163/
  14. Copia archivada(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 de noviembre de 2016. Праверана 11 de noviembre de 2016.