Хваёвы алей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Хваёвы алей, эфірны алей хвоіэфірны алей, атрымліваемы з ігліцы і маладых галінак хвоі звычайнай.

Празрыстая вадкасць жоўта-зялёнага колеру з прыемным пахам. Шчыльнасць 0,88—0,92 г/см³ пры тэмпературы 20 °С. Складаецца пераважна з тэрпенавых спіртоў і іх эфіраў. Добра раствараецца ў этылавым спірце, бензіне, дрэнна — у вадзе.

Хваёвы алей выкарыстоўваецца ў вытворчасці лекавых сродкаў, мыла, дэзадарантаў і іншых сродкаў бытавой хіміі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]