Хвоя звычайная

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Хвоя звычайная
Seebruecke Prerow 002.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Хвойныя

Клас:

Хвойныя

Парадак:

Хваёвыя

Сямейства:

Хваёвыя

Род:

Хвоя

Від:

Хвоя звычайная

Навуковая назва

Pinus sylvestris (L., 1753)

Арэал

Pinus sylvestris range-01.png

ITIS   183389
NCBI   3349
ScotsPine shoot.jpg

Хвоя звычайная, або сасна звычайная (Pinus sylvestris) — вечназялёнае дрэва роду хвоя сямейства хваёвых.

Вышыня дрэў да 20-40 м. Кара чырвона-карычневая, у ніжняй частцы з шэра-карычневым адценнем. Крона пірамідальная або круглаватая. Галінкаванне кальчаковае. Ігліца доўгая, вузкая, хваінкі размяшчаюцца парамі на ўкарочаных парастках. Шышкі з дзеравяністымі насеннымі лусачкамі, выспяваюць на другі год пасля цвіцення.

Светлалюбнае, хуткарослае дрэва, непатрабавальнае да глебы і вільгаці.

Хвоя звычайная распаўсюджаная ў Еўразіі ад Шатландыі да ціхаакіянскіх берагоў і ад Паўночнай Нарвегіі да Іспаніі, Партугаліі, Італіі, Балканскага паўвострава і Малой Азіі. На захадзе Кольскага паўвострава хвоя ўтварае мяжу лесу з тундрай.

На Беларусі хвоя звычайная — самая распаўсюджаная дрэўная парода. Утварае хваёвыя лясы, на якія прыходзіцца большая частка лясной плошчы краіны. Умовы росту — ад сухіх пясчаных выдмаў (дзюн) да верхавых балот. Найбольшыя масівы на Нарачана-Вілейскай, Верхнянёманскай, Полацкай, Палескай нізінах і Цэнтральнабярэзінскай раўніне.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў
Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах