Хвошч вялікі
| Хвошч вялікі | ||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
|
Equisetum telmateia Ehrh., 1783 |
||||||||||||||||
| Сінонімы | ||||||||||||||||
|
Equisetum majus Gars., 1767
|
||||||||||||||||
| Падвіды | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Хвошч вялікі (Equisetum telmateia) — расліна сямейства хвашчовых.
Шматгадовая споравая расліна вышынёй 25—120 см з доўгім паўзучым галінастым карэнішчам. Сцёблы членістыя, рабрыстыя, дыморфныя. Спараносныя (веснавыя) сцёблы бурыя, тоўстыя, са стробілам даўжынёй 3—8 см і похвамі з 20—30 зубцамі; неспараносныя (летнія) — зялёныя, галінастыя, з вялікай цэнтральнай поласцю; галіны накіраваны коса ўверх.
Спараносіць у красавіку. Размнажэнне споравае і вегетатыўнае.
Барэальны атлантычна-міжземнаморскі горны рэліктавы від. Пашырэнне: Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Скандынавія, Міжземнамор'е, Каўказ, Малая Азія, Паўночная Амерыка. У Беларусі знаходзіцца ў адзіным ізаляваным месцазнаходжанні за ўсходняй мяжой арэала. Расце адзіночнымі экзэмплярамі і невялікімі групамі.
Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі з 1981 года.
Літаратура [правіць]
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — ISBN 5-85700-095-5