Хендрык Гольцыус
| Хендрык Гольцыус | |
| Hendrick Goltzius | |
Аўтапартрэт, 1590—1592 |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: |
Бруген пад Фенло |
| Месца смерці: | |
| Жанр: | |
| Стыль: | |
| Уплыў: | |
Хендрык Гольцыус (нідэрл. Hendrick Goltzius, студзень або люты 1558, Бруген пад Фенло, Лімбург - 29 снежня 1616 года або 1 студзеня 1617 г., Утрэхт) — нідэрландскі мастак, прадстаўнік маньерызма.
Біяграфія і творчасць [правіць]
Дзіцем ўпаў на падпаленыя вуглі, знявечыў сабе правую руку (пасля зрабіў некалькі бліскучых графічных эцюдаў пакалечанай рукі). Вучыўся вітражнаму мастацтву ў бацькі, з 1575 вучыўся гравіравальнаму майстэрству. У 1577 пасяліўся ў Харлеме. У 21 год ажаніўся на шмат старэйшай сябе, але багатай ўдаве, што дало яму эканамічную самастойнасць. Тым не менш, ён у 1590 збег ад яе, падарожнічаў па Германии і Італіі, дзе адкрыў для сябе творчасць Рафаэля, але асабліва уразили працы Мікеланджэла. Пакінуў партрэт Джамбалоньі (1591).
У 1600 узначаліў Харлемскую акадэмію жывапісу. З гэтага ж часу выступіў як жывапісец і, хоць пачаў позна, пакінуў шэраг выдатных работ (Даная, 1603, і інш.). Больш ён быў вядомы сучаснікам як віртуозны гравёр. Сярод іншага, ён гравіраваў карціны знакамітага ў той час майстра Барталамеуса Шпрангера, Карнеліса Харлемскага і інш.
Літаратура [правіць]
- Hendrick Goltzius (1558—1617): drawings, prints and paintings. Zwolle: Waanders; Amsterdam: Rijksmuseum; New York: Metropolitan Museum of Art; Toledo (Ohio): Museum of Art, 2003
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хендрык Гольцыус- [1]