Хендрык Лейс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хендрык Лейс
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні нідэрл.: Jan August Hendrik Leys
Дата нараджэння 18 лютага 1815(1815-02-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 жніўня 1869(1869-08-26)[4][5][…] (54 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт
Вучоба
Мастацкі кірунак Flemish neo-renaissance architecture[d]
Уплыў на Henri de Braekeleer[d], Лоўрэнс Альма-Тадэма, Thomas Simon Cool[d], Charles Napier Hemy[d], Willem Linnig the Elder[d], Petrus Marius Molijn[d], Alexis Van Hamme[d] і Hendrik Albert van Trigt[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Барон (з 1862) Ян Аўгуст Хендрык Лейс (нідэрл. Jan August Hendrik Leys) або Анры Лейс (фр. Henri Leys, 18 лютага 1815, Антверпен — 26 жніўня 1869, там жа) — бельгійскі мастак, які імкнуўся ўваскрасіць манеру «старых майстроў» Нідэрландаў і Германіі. Уладальнік ордэна Ганаровага легіёна і баварскага ордэна св. Міхаіла.

Сын кіраўніка антверпенскай друкарні, якая спецыялізавалася на друку на старых медных пласцінах. Першая гравюра Лэйса адлюстроўвала пахаванне і была выканана для лаўкі яго бацькі ў 1831 годзе. У Акадэміі мастацтваў вучыўся ў Густава Ваперса і Матэуса ван Брэ. У 1829—1832 гадах працаваў у студыі свайго сваяка Фердынанда Бракелера.

У 1835—1839 гадах Лейс жыў у Парыжы, дзе адчуў уплыў рамантыкаў (у першую чаргу Дэлароша). У 1839 годзе наведаў Нідэрланды, а ў 1852 годзе — Германію. Знаходзіўся пад моцным уплывам творчасці нідэрландскіх і нямецкіх майстроў XVI—XVII стагоддзяў. Пісаў карціны на гістарычныя і бытавыя тэмы. Атрымаўшы залатыя медалі на некалькіх сусветных выставах у Парыжы, уславіўся на ўсю Еўропу. Заказы да яго паступалі з Францыі, Вялікабрытаніі, Расіі.

З 1863 года да канца жыцця ўзначальваў манументальныя работы па роспісе рэканструяванай Антверпенскай ратушы.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Hendrik or Henri Jan Augustyn Leys // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Лейс Хендрик // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Henri Leys
  5. Baron Henri Leys // Biographie Nationale de Belgique / Académie royale des sciences, des lettres et des beaux-arts de BelgiqueBXL. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 25 лютага 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]