Храм вялебнай Параскевы Полацкай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уніяцкі храм
Храм вялебнай Параскевы Полацкай
55°28′14″ пн. ш. 28°49′31″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Полацк
Канфесія Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Ордэнская прыналежнасць Студыты
Тып будынка Царква
Заснавальнік Венядыкт Алексійчук
Першае згадванне 1995
Дата заснавання 1995
Будаўніцтва 19951996 гады
Стан Дзеючы
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Храм вяле́бнай Параске́вы По́лацкайуніяцкі храм у горадзе Полацку, названы ў гонар Параскевы Полацкай. Адзіны дзеючы ўніяцкі храм у Беларусі, пабудаваны ў традыцыйных архітэктурных грэка-каталіцкіх царкоўных канонах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Храм быў заснаваны Венядыктам Алексійчуком пры дзеючым з ліпеня 1994 г. наваствораным студыцкім манастыры Святых Барыса і Глеба. Будаўніцтва распачалося ў 1995 г. і было завершана ў 1996 г. Храм знаходзіцца ў юрысдыкцыі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, у ім моліцца парафія святамучаніка Язафата архібіскупа Полацкага.

На тэрыторыі храма знаходзяцца вялікі драўляны шасціканцавы крыж і памятны камень, пад якім знаходзіцца зямля з труны блаславёнага Мікалая Чарнецкага.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]