З пляцоўкі Вікіпедыя.
Храстковыя рыбы (Chondrichthyes) — клас рыб.
Вядомы з сярэдняга дэвону. 2 сучасныя падкласы: пласцінашчэлепныя (Elasmobranchii) з 2 надатрадамі (акулы і скаты) і злітначарапныя, або суцэльнагаловыя (Holocephali), з 1 атрадам хімерападобныя. Каля 140 сучасных родаў, 630 відаў.
Даўжыня ад 6 см да 20 м. Шкілет храстковы, часта абвапнаваны. Скурных касцей няма. Целы пазванкоў і рэбры ёсць або адсутнічаюць. Луска зубападобная (плакоідная). Лопасці плаўнікоў падтрымліваюцца эластычнымі ніцямі. Маюць 4-7 шчэлепных адтулін, прькрытых скурнай складкай, якія адкрываюцца вонкі. Плавальнага пузыра няма. Кішэчнік са спіральным клапанам; у сэрцы ёсць артэрыяльны конус.
Жывуць пераважна ў морах, некаторыя віды — у прэсных водах. Большасць драпежнікі.
Апладненне ўнутранае. Спароўвальныя органы самцоў (птэрыгаподыі) парныя, развіваюцца з брушных плаўнікоў. Жывародныя (рэдка), яйцажывародныя або адкладваюць яйцы.