Хусейн Каміль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хусейн Каміль
Хусейн Каміль
сцяг
1-ы султан Егіпта і Судана
19 снежня 1914 — 9 кастрычніка 1917
Папярэднік: тытул заснаваны
Пераемнік: Ахмед Фуад I
 
Веравызнанне: Іслам, суніцкага толку
Нараджэнне: 21 кастрычніка 1853(1853-10-21)
Каір
Смерць: 9 кастрычніка 1917(1917-10-09) (63 гады)
Каір
Род: Дынастыя Мухамада Алі

Хусейн Каміль (араб.: السلطان حسين كامل) (21 кастрычніка 1853, Каір — 9 кастрычніка 1917, Каір) — султан Егіпта з 19 снежня 1914 па 9 кастрычніка 1917 года, падчас брытанскага пратэктарата над Егіптам.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Хусейн Каміль быў сынам хедыва Ісмаіла-пашы, які кіраваў Егіптам з 1863 па 1879 год. Хусейн Каміль быў абвешчаны султанам Егіпта 19 снежня 1914 года, пасля таго, як 5 лістапада 1914 года акупацыйныя брытанскія войскі зрынулі яго пляменніка, хедыва Абаса Хільмі II. Ізноў створаны Егіпецкі султанат быў абвешчаны брытанскім пратэктаратам. Гэта дэ-юрэ ліквідавала асманскі суверэнітэт над Егіптам, які пасля захопу ўлады ў 1805 годзе Мухамедам Алі быў у значнай ступені намінальным.

Пасля смерці Хусейна Каміля, яго адзіны сын, прынц Камалуд-дзін Хусейн адмовіўся ад прастола і тады ўлада ў султанаце перайшла да яго брата Ахмеда Фуада I[1].

Зноскі

  1. Naguib Mahfouz, Palace Walk (Anchor Books, 1991), p. 12

Шаблон:Дынастыя Мухамада Алі