Царква Святой Тройцы (Маркаўшчына)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Святой Тройцы
Траецкая царква
Траецкая царква
Краіна  Беларусь
Горад Віцебск
Архітэктурны стыль барока
Заснавальнік Самуэль Леў Агінскі
Дата заснавання XVII ст.

Царква Святой Тройцы — колішняя царква ў Віцебску, помнік архітэктуры барока XVII ст.. Знаходзілася на правым беразе Дзвіны, на Маркаўшчыне. У 1920-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву.

Царква ўваходзіла ў комплекс Маркава манастыра Святой Тройцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне 1633 годзе князь Леў Самуэль Агінскі заснаваў пры Маркавым манастыры драўляную царкву Святой Тройцы. У 1690 годзе яна згарэла. У тым жа годзе па фундацыі сына Льва Самуэля Шымана Караля збудавалі новую драўляную царкву, асвечаную 31 мая 1691 года. Пра гэта паведамлялі два надпісы над уваходам з двух бакоў, зробленыя лацініцай і кірыліцай: «Дом гэты збудаваны ў гонар святой Тройцы. Года 1690, мая 8»[1].

У 1839 годзе царкву асвяцілі наноў. У будынку правялі рамонт.

У 1920-я гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры драўлянага барока, у традыцыях Віцебскай школы дойлідства. 4-зрубная царква мела крыжова-цэнтрычную кампазіцыю. Зрубы і сяродкрыжжа завяршаліся высокімі шатрамі з купаламі-банямі. Да царквы далучалася вялікая шматгранная ў плане абходная галерэя.

Усярэдзіне царквы сцены і скляпенні цалкам пакрываў роспіс, зроблены алейнымі фарбамі па палатне, прымацаваным на гладка абчасаныя брусы. Увесь цыкл налічваў 158 кампазіцый на біблейскія, евангельскія і апакрыфічныя сюжэты і 10 выяў святых з бакоў клірасаў. Кожны сюжэт акантоўваўся прамавугольнай маляванай рамай з раслінным арнаментам і меў надпіс на стараславянскай мове.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычная графіка[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычныя здымкі[правіць | правіць зыходнік]

Роспісы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя, М. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь. — Мн.: Беларусь, 2003. — 351 с. — ISBN 985-01-0415-5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]