Царква ў гонар Раства Хрыстова (Задомля)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Царква ў гонар Раства Хрыстова
54°02′35″ пн. ш. 27°52′14″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Задомля
Канфесія Праваслаўе
Епархія Барысаўская епархія
Смалявіцкае благачынне
Сайт zadomlya.cerkov.ru
Map

Царква ў гонар Раства Хрыстова — мураваны праваслаўны храм у в. Задомля Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя праваслаўнай царквы ў Задомлі сыходзіць каранямі ў канец XIX стагоддзя. Узгадываецца пры перапісе 1897 года.

У 1997 годзе на месцы пачалося ўзвядзенне новага храма ў гонар Раства Хрыстова. Намаганнямі мясцовых жыхароў навакольных вёсак, якія пачалі збіраць сродкі, на працягу 6 гадоў быў узведзены храм.

У 2003 годзе на пасаду настаяцеля храма быў прызначаны іерэй Уладзімір Сташкевіч. Пры настаяцеле храма і вернікаў за некалькі гадоў царква прыкметна змянілася, быў зроблены рамонт унутры і звонку, прыбудаваны падсобныя памяшканні, кацельня, бабінец, панамарка, набыта вялікая колькасць абразоў і царкоўнага начыння.

19 кастрычніка 2013 г. храм быў асвечаны епіскапам Барысаўскім Веніямінам. У перыяд з 2014 па 2016 год была пабудавана званіца. 15 кастрычніка 2016 г. здзейснена асвячэнне званіцы храма ў гонар Раства Хрыстова, чын здзейсніў Праасвяшчэнны Веніямін.

Святыні храма: абраз «Уваскрасенне Хрыстова»; абраз з часціцай Жыватворчага Крыжа Гасподняга, мошчамі прападобнага Амфілохія Пачаеўскага, прападобнай Ефрасінні Полацкай; абраз свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага.

Зноскі