Царква ў гонар Раства Хрыстова (Кобрын)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Царква ў гонар Раства Хрыстова
52°11′37″ пн. ш. 24°21′33″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Кобрын
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Благачынне Кобрынскае
Архітэктар Уладзімір Мікалаевіч Чайкоўскі
Будаўніцтва 2004
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква ў гонар Раства Хрыстова — мураваны праваслаўны храм у г. Кобрын. Знаходзіцца на вул. Дружбы, 53[1]. Храм з’яўляецца самым вялікім храмам горада Кобрын, і самым высокім будынкам горада[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2004 годзе па праекце архітэктара Уладзіміра Чайкоўскага[3] было распачата будаўніцтва храма ў гонар Раства Хрыстова ў памяць 60‑годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў[4].

5 ліпеня 2019 года быў завершаны комплекс прац па мантажы і ўсталёўцы афармлення іканастаса.

Пры храме дзеюць нядзельная школа і бібліятэка.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Вышыня храма да крыжа галоўнага купала складае 42 метры[5].

Зноскі