Цецярук

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Цецярук палявыTetrao tetrix
Цецярук палявы
Tetrao tetrix

ЦЕЦЯРУ́К ПАЛЯВЫ́ (лац.: Lyrurus tetrix ці Tetrao tetrix) — птушка сямейства цецеруковых атраду курападобных.

Пашыраны ў лясной і лесастэпавай зонах Еўразіі. У Беларусі звычайны аселы від, найбольш шматлікі ў Паазер'і і Палессі. Даўжыня да 57 см, маса да 1,8 кг. Самцы (“касачы”) чорныя з сінявата-фіялетавым адлівам, брыво чырвонае, на крыле белая паласа, хвост лірападобны (адсюль лацінская назва роду), падхвосце белае. Самкі меншыя за самцоў, шэрыя, стракатыя. Корміцца пупышкамі, каташкамі, парасткамі і насеннем дрэў, ягадамі, збожжам і іншым, птушаняты — жывёльным кормам. Паляванне дазволенае толькі на самцоў у час такавання.

Падрыхтоўка тушкі да тэрмічнай апрацоўкі і прыгатаванне аналагічныя глушцу.

[правіць] У Сеціве

Commons


[правіць] Крыніцы

  • Белы А. Цецярук // Праект "Наша ежа"