Цзінь Шужэнь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Цзінь Шужэнь

Цзінь Шужэнь (на кітайскай мове: 金樹仁) — губернатар Сіньцзяна з 1928 па 1933 гады.

Прыйшоў да ўлады ў Сіньцзяне ў 1928 годзе, пасля таго як быў забіты губернатар Ян Цзэнсінь (楊增新). Цзінь Шужэнь кіраваў Сіньцзянам на працягу 5 год, сістэма кіравання вызначалася карумпаванасцю і засноўвалася на сіле і прыгняценню. Палітыка Цзінь Шужэня прывяла да эскалацыі этнічных і рэлігійных канфліктаў, што выклікала шматлікія выступленні супраць усталяванага ім рэжыма, і ў рэшце рэшт стала прычынай страты Цзінь Шужэнем губернатарскай пасады. Цзінь Шужэнь быў абвінавачаны ў развязванні этнічных і рэлігійных канфліктаў, выкліканых карупцыяй: губернатар канфіскаваў зямлю ў цюркскага насельніцтва ў мэтах яе размеркавання паміж ханьскім насельніцтвам, на самай справе правы на экспрапрыяваную зямлю атрымлівалі ад губернатара паплечнікі і сваякі пад уласную маёмасць, з дапамогай якіх Цзінь Шужэнь падтрымліваў сваю ўладу. Пры такіх абставінах ханьцы станавілісь аб'ектам нянавісці і нападкаў з боку меснага цюркскага насельніцтва, якое лічыла, што канфіскаваная зямля пераходзіла ў маёмасць ханьцаў. Цзінь Шужэнь неаднолькава ставіўся да розных этнічных груп насельніцтва, падтрымліваў ханьцаў і ўціскаў правы і свабоды кітайскіх мусульман, у выніку чаго ўзнікалі рэлігійныя канфлікты паміж мусульманскім насельніцтвам з аднаго боку і ханьскімі будыстамі, даасістамі ды манголамі з другога.

У кастрычніку 1933 года ў выніку чарговага палітычнага перавароту, здзейсненага белагвардзейцамі пры падтрымцы далучыўшыхся да іх шырокіх народных мас, Цзінь Шужэнь быў пазбаўлены ўлады і быў прымушаны выратоўвацца ў Савецкім Саюзе. На губернатарскую пасаду ўзышоў Шэн Шыцай (盛世才), прызначаны Цзінь Шужэнем у 1931 годзе афіцэрам кіравання нагляду (душу) і інструктарам пры ваенным вучылішчы. [1]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ю.П. Гуань. Штрихи к политическому портрету Шэн Шицая