Цыкута ядавітая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Цыкута ядавітая
Cicuta virosa.jpeg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cicuta virosa L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   182155
NCBI   48109
EOL   596818
GRIN   t:404335
IPNI   77255-3
TPL   kew-2720775

Цыкута ядавітая, таксама Віхаг шалей (Cicúta virósa) — род раслін з роду Цыкута (Cicuta)

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Цыкута — адна з самых атрутных раслін. Ядавітай з'яўляецца ўся расліна, але асабліва карэнішча. Цыкута прываблівае сваім прыемным маркоўным пахам і карэнішчам, якое па смаку нагадвае бручку або рэдзьку. 100—200 г карэнішча дастаткова, каб забіць карову, а 50-100 г забіваюць авечку. З насення і карэнішча здабываюць цыкутны алей, або цыкутол. Цыкутол лічыцца атрутным, у смале кораня змяшчаецца цыкутаксін, найбольш ядавіты пачатак расліны, ужо праз некалькі хвілін пасля прыёму ўнутр яд выклікае млоснасць, ваніты і колікі у ніжняй частцы жывата, за якімі могуць рушыць услед галавакружэнне, хісткая хада, пена з рота. Зрэнкі пашыраныя, эпілептоідныя прыпадкі і курчы могуць скончыцца паралічам і смерцю. Дапамога пры атручванні — неадкладнае прамыванне страўніка воднай сумессю актываванага вугалю з танінам.

Раней лічылася, што Сакрат быў пакараны прыняццем соку цыкуты, аднак у цяперашні час мяркуюць больш верагодным, што Сакрат прыняў напой на аснове балігалову плямістага (Conium maculatum). Расце цыкута ля вады: на рэках, балотах, ручаях.

Цвіце ў другой палове лета (ліпень-жнівень).

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».