Цібо II Шампанскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ціба II Шампанскі)
Цібо II Вялікі
фр.: Thibaut IV le Grand
Сцяг граф Блуа
1102 — 1152
(пад імем Цібо IV)
Папярэднік Эцьен II дэ Блуа
Пераемнік Цібо V Добры
Сцяг граф Шампані
1125 — 1152
(пад імем Цібо II)
Папярэднік Гуга I Шампанскі
Пераемнік Генрых I Шампанскі

Нараджэнне 1093[1] ці 1090[2]
Смерць 10 студзеня 1152 ці 1152[1]
Месца пахавання
Род Дом Блуа-Шампань
Бацька Эцьен II дэ Блуа
Маці Адэла Нармандская
Жонка Мацільда Карынфская[d][3]
Дзеці Генрых I Шампанскі, Цібо V дэ Блуа[d], Адэль Шампанская, Гільём Белыя Рукі[d][4], Стэфан I[d][4], Мары Шампанская[d], Агнес дэ Блуа[d], Мацільда дэ Блуа-Шампанская[d], Isabelle de Champagne[d][4] і Margaret de Champagne[d][4]
Дзейнасць арыстакрат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Герб графаў Блуа

Цібо IV Вялікі дэ Блуа (фр.: Thibaut IV le Grand), таксама вядомы як Цібо II Шампанскі (фр.: Thibaut II de Champagne, 10931152) — граф Блуа (Цібо IV, з 1102), граф Шартра (з 1102), граф Мо, Шатадзёна і Сансера, граф Шампані і Труа (Цібо II, з 1125). Сын Эцьена II, графа Блуа і Адэль Нармандскай, дачкі Вільгельма Заваёўніка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1093[5] годзе ў Блуа. Стаў спадчыннікам свайго бацькі ў 1102 годзе. У 1125 годзе яго дзядзька Гуга I Шампанскі ўступае ў рыцарскі ордэн Тампліераў і адмаўляецца ад графства Труа і тытула графа Шампані[6] на карысць Цібо IV.

Герб графаў Шампані

У 1135 годзе яго брат Эцьен дэ Блуа становіцца каралём Англіі. Дзякуючы ўзросшаму ўплыву і свайму спрыту, Цібо ўдаецца распаўсюдзіць маленькае графства Труа на ўсю Шампань. Ён становіцца сюзерэнам 5 васалаў архібіскупа Рэймскага, 5 васалаў біскупа Лангрскага і некалькіх — герцага Бургундыі (у прыватнасці, графа Жуаньі). Такім чынам, Цібо становіцца кіраўніком буйной феадальнай дзяржавы, сталіцай якой ён робіць Труа. З гэтага моманту Цібо — адзін з галоўных васалаў кароны, пфальцграф і пэр Францыі.

Памёр 8 кастрычніка 1152[7] у Ліньі.

Сям’я і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Жонка: (з 1123) Мацільда Карынтыйская (1108—1160), дачка Энгельберта II фон Спонхейм, герцага Карынтыі і Юты фон Пасау. Мелі 11 дзяцей, у тым ліку:

Зноскі

  1. а б https://www.biografiasyvidas.com/biografia/t/teobaldo_iv_el_grande.htm
  2. https://www.britannica.com/biography/Theobald-IV
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. а б в г Lundy D. R. The Peerage
  5. па іншых даных у 1090 г.
  6. у сутнасці гэта быў толькі тытул, за якім не стаялі ўладанні
  7. па іншых даных 9 студзеня ці 10 красавіка 1152 года