Тэктоніка пліт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тэктоніка пліт: Тэктанічныя пліты і кантыненты

Тэктоніка пліт — цэнтральная тэорыя геалогіі і геафізікі, прадметам вывучэння якой з'яўляюцца разнастайныя шырокамаштабныя працэсы ў зямной кары і ў верхняй частцы мантыі Зямлі. Тэорыя тлумачыць працэсы на паверхні Зямлі, выкліканыя канвекцыяй мантыі ва ўнутраных верхніх зямных пластах, і апісвае рух літасферных пліт — так званы кантынентальны дрыфт — у працэсе якога ўзнікаюць разнастайныя з'явы. Да апошніх адносяцца ўтварэнне складчатых гор (арагенэз) і акіянскіх ямін у выніку ціску паміж рухаючыміся плітамі. Дэфармацыя знешніх частак парод, якія утвараюць пліту, прыводзіць да другасных фенаменаў — вулканізму і землятрусаў, якія ў сваю чаргу выклікаюць узнікненне цунамі.

Tectonics plates (preserved surfaces)
Гэты мост у Ісландыі злучае Паўночнаамерыканскую пліту з Еўразійскай

Асноўным пастулатам тэорыі тэктонікі пліт з'яўляецца фрагментарная структура літасферы, якая падзяляецца на сем вялікіх пліт: