З пляцоўкі Вікіпедыя.
Чапля чырвоная (Ardea purpurea) — птушка з сямейства чаплевых.
Агульная характарыстыка [правіць]
Чырвоная чапля крыху драбнейшая за шэрую чаплю. Апярэнне чырвонай чаплі каштанава-бурае, спіна шэрая.
Распаўсюджанне [правіць]
Чырвоная чапля жыве ў трысняговых зарасніках ля вады. Гняздуе ў Еўропе, Паўднёвай Азіі і Афрыцы. Еўрапейскія чаплі зімуюць у Афрыцы, на поўдзень ад Сахары.
Чырвоная чапля значна радзей садзіцца на дрэвы, чым іншыя буйныя чаплі. Дзякуючы доўгім пальцам можа хадзіць нават па самай топкай глебе. Калі яе спалохаць, яна выцягваецца ў трыснягу і падымае дзюбу вертыкальна ўверх, зліваючыся з навакольным асяроддзем. Гэтым яна вельмі нагадвае бугая.