Чарнагорскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чарнагорскі ўніверсітэт
чарн.: Univerzitet Crne Gore
Выява лагатыпа
Заснаваны 29 красавіка 1974
Студэнты 10 600
Сайт ucg.ac.me
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чарнагорскі ўніверсітэт (чарнаг. Univerzitet Crne Gore, сербск.: Универзитет Црне Горе, UCG) — адзіны дзяржаўны ўніверсітэт Чарнагорыі. Галоўны кампус і старыя факультэты ўніверсітэта размешчаны ў Падгорыцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт быў заснаваны 29 красавіка 1974 года. На той момант былі арганізаваны:

  • тры факультэты: эканамічны, горадабудаўнічы і юрыдычны (усе ў Цітаградзе);
  • два каледжы: педагагічны (Нікшыч) і мараходны (Котар);
  • тры навукова-даследчыя інстытуты, асацыяаваныя з універсітэтам: гісторыі, аграноміі і біялогіі, медыцынскіх даследаванняў (усе ў Цітаградзе).

Праз год пасля заснавання ўніверсітэту было прысвоена імя Вялька Влахавіча, але ў 1992 годзе вернута ранейшая назва — Універсітэт Чарнагорыі.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Факультэт юрыспрудэнцыі,Падгорыца
Марскі факультэт, Котар

Універсітэт арганізаваны гэтак жа, як большасць еўрапейскіх універсітэтаў.

Кіраўнічы Савет пад старшынствам рэктара кіруе ўніверсітэтам. Вышэйшы акадэмічны орган — універсітэцкі Сенат.

Факультэты ўзначальваюць дэканы, інстытуты — дырэктары. На факультэтах і ў інстытутах галоўнымі акадэмічнымі органамі з’яўляюцца саветы па навукова-выкладчыцкіх пытаннях.

Вышэйшы студэнцкі орган — студэнцкі Парламент. Прадстаўнікі студэнтаў выбіраюцца ва ўсе органы ўніверсітэта і факультэтаў.

На дадзены момант працуюць наступныя факультэты (большасць размяшчаюцца ў Падгорыцы):

  • Факультэт эканомікі
  • Факультэт юрыспрудэнцыі
  • Факультэт электратэхнікі
  • Факультэт горадабудаўніцтва
  • Факультэт металургіі і тэхналогіі
  • Факультэт механікі і тэхнікі
  • Факультэт прыродазнаўчых навук і матэматыкі
  • Факультэт медыцыны
  • Факультэт паліталогіі
  • Факультэт архітэктуры
  • Факультэт філасофіі размешчаны ў Нікшычы. Сваю гісторыю пачынае з 1947 года, калі быў заснаваны педагагічны каледж (Viša pedagoška школа) у Цэтынэ. У 1963 годзе каледж быў пераведзены ў Нікшыч і перайменаваны ў Педагагічную акадэмію (Pedagoška akademija). 29 красавіка 1974 года стаў часткай універсітэта. З 1977 па 1988 год школа называлася настаўніцкім факультэтам (Nastavnički fakultet). З 1988 года факультэт вядомы пад бягучай назвай[1].
  • Факультэт прыгожых мастацтваў (Цэтынэ)
  • Факультэт драматургіі (Цэтынэ)
  • Музычная акадэмія (Цэтынэ)
  • Марскі факультэт (Котар)
  • Факультэт турызму і гатэльнага менеджменту (Котар)
  • Факультэт прыкладной фізіятэрапіі (Херцег-Нові)

Таксама ў склад універсітэта ўваходзяць наступныя навукова-даследчыя інстытуты:

  • Інстытут замежных моў
  • Інстытут біятэхналогій
  • Інстытут гісторыі
  • Інстытут біялогіі мора (Котар)

Акрамя таго, ва ўніверсітэт уваходзяць:

  • Універсітэцкая бібліятэка
  • Цэнтр інфармацыйных тэхналогій
  • Цэнтр правоў чалавека
  • Цэнтр міжнароднага навучання
  • Цэнтр якасці

Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Filozofski fakultet - Niksic. Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2012. Праверана 26 снежня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]