Сербія і Чарнагорыя
| Дзяржаўны Саюз Сербіі і Чарнагорыі Државна Заједница Србија и Црна Гора Državna zajednica Srbija i Crna Gora |
|||||||||
|
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||
| Гімн «Хеј, Словени» |
|||||||||
| Сталіца | Бялград | ||||||||
| Мова | сербская | ||||||||
| Валюта | сербскі дынар (Сербія) еўра (Чарнагорыя і Косава) |
||||||||
| Плошча | 102.350 км² (2006) | ||||||||
| Насельніцтва | 10.832.545 (2006) | ||||||||
Сербія і Чарнагорыя, афіцыйна Дзяржаўны Саюз Сербіі і Чарнагорыі, (таксама званая неафіцыйна Малая Югаславія) — дзяржава у Еўропе, у цэнтральнай частцы Балканскага паўвострава; вольны канфедэратыўны саюз двух рэспублік — Сербіі і Чарнагорыі, які існаваў ў 2003—2006 г. Была ўтворанная ў 2003 годзе як правапераемнік існаваўшай у 1992—2003 г. Саюзнай Рэспублікі Югаславія.
Сербія і Чарнагорыя, дзве з шасці саюзных рэспубалік былой федэратыўнай дзяржавы Югаславія (Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія), дашлі да дамовы аб супрацоўніцтве толькі ў некаторых палітычных абласцях (напрыклад, абарончы саюз і міжнароднае прадстаўніцтва). Кожная дзяржава мела сваё ўласнае заканадаўства і эканамічную палітыку, а пазней — валюту, мытню і іншыя дзяржаўныя атрыбуты. Саюз афіцыйна не меў агульнай сталіцы — але большасць урадавых органаў знаходзілася ў сталіцы Сербіі Белградзе, некаторыя былі ў сталіцы Чарнагорыі Падгорыцы.
Канстытуцыя саюза была прынятая 4 лютага 2003 года, і кожная з рэспублік мела права атрымаць поўную незалежнасць паводле вынікаў рэферэндума.
Сербія і Чарнагорыя распалася ў чэрвені 2006 пасля абвяшчэння 3 чэрвеня незалежнасці Чарнагорыяй, а 5 чэрвеня — Сербіяй. Тым самым адбыўся канчатковы распад Югаславіі.
