Чыжыкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Чыжыкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 4 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212899086
Чыжыкі на карце Беларусі ±
Чыжыкі (Беларусь)
Чыжыкі
Чыжыкі (Віцебская вобласць)
Чыжыкі

Чы́жыкі[1] (трансліт.: Čyžyki, руск.: Чижики) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Янавіцкага сельсавета. За 28,5 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 34,5 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 20 стагоддзя вёска ў Янавіцкай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе ў вёсцы 120 дзесяцін зямлі, адносілася да Неваражскай сельскай грамады. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Янавіцкім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). Вясковыя дзеці наведвалі працоўную школу 1-й ступені ў вёсцы Глазамічы, у якой у 1924 годзе навучаліся 30 вучняў з вёскі Чыжыкі. У 1930 годзе створаны калгас «Чырвоны араты». У 1933 годзе ў вёску пераселены жыхары вёскі Дубраўка. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да кастрычніка 1943 года акупіравана гітлераўскімі войскамі, якія спалілі 14 двароў і забілі 1 жыхара. 2 вяскоўцы загінулі на франтах вайны. Пасля вайны вёска адбудавалася. З 20 студзеня 1960 года ў Віцебскім раёне. З 22 снежня 1960 года ў Янавіцкім пасялковым савеце Віцебскага, з 25 снежня 1962 года Лёзненскага раёнаў. З 2 жніўня 1966 года зноў у Віцебскім раёне. У 2000 годзе знаходзілася ў складзе калгаса імя Суворава (цэнтр — вёска Глазамічы).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 17 двароў, 128 жыхароў (1905)
  • 33 двары, 163 жыхары (1926)
  • 25 двароў, 69 жыхароў (1941)
  • 22 двары, 58 жыхароў (1969)
  • 12 гаспадарак, 19 жыхароў (2000)
  • 3 гаспадаркі, 4 жыхары (2018)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]