Чылібуха

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Чылібуха
Чылібуха
Лісце ў восеньскай афарбоўцы. Індыя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Strychnos nux-vomica L., 1753

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   505984
NCBI   28545
EOL   483955
GRIN   t:35851
IPNI   547371
TPL   tro-19000204

Чылібуха, ірвотны арэх (Strychnos nux-vomica) — кветкавая расліна сямейства лаганіевых. Трапляецца ў трапічных лясах Азіі і Паўночнай Аўстраліі. Культывуецца ў тропіках Афрыкі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Strychnos nux-vomica - Köhler–s Medizinal-Pflanzen-266.jpg

Лістападнае дрэва вышынёй да 15 метраў. Лісце супраціўнае, авальнае, скурыстае, бліскучае. Кветкі дробныя, зеленавата-белыя, сабраныя ў парасонападобнае суквецце. Плод — ягадападобны з 2-8 цвёрдымі зярнятамі, ярка-аранжава-чырвоныя (т.зв.арэх), нагадвае памаранец.

Лекавая сыравіна — зерне, мае 2-3% ядавітых алкалоідаў (пераважна бруцын і стрыхнін, якія ўваходзяць у склад стрэльнага яду курарэ). Выкарыстоўваецца ў медыцыне і ветэрынарыі.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 (т. 17)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.