Шкляны ключ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шкляны ключ
шведск.: Glasnyckeln, дацк.: Glasnøglen, нарв.: Glassnøkkelen, фінск.: Lasiavain-palkinto, ісл.: Glerlykillinn
Тып літаратурная прэмія[d]
Заснавальнік Scandinavian Crime Society[d]
Заснаванне 1992
Узнагарода за лепшы крымінальны раман аўтара з краін Паўночнай Еўропы

«Шкляны ключ» (шведск.: Glasnyckeln, дацк.: Glasnøglen, нарв.: Glassnøkkelen, фінск.: Lasiavain-palkinto, ісл.: Glerlykillinn) — літаратурная прэмія, якая штогод прысуджаецца крымінальнаму раману аўтара з краін Паўночнай Еўропы.

Узнагарода, названая ў гонар рамана «Шкляны ключ» амерыканскага пісьменніка-крыміналіста Дэшыла Хэмета, з’яўляецца сапраўдным шкляным ключом, які з 1992 года штогод уручаюць лепшаму крымінальнаму раману члены «Саюза дэтэктыўных аўтараў Скандынавіі» (Skandinaviska Kriminalsällskapet, SKS), у які ўваходзяць пісьменнікі з Даніі, Швецыі, Нарвегіі, Ісландыі і Фінляндыі. Члены кожнай краіны выстаўляюць раман-кандыдат, складаючы шорт-ліст.

Лаўрэаты[правіць | правіць зыходнік]

Год Пераможца Назва твора Краіна
1992 Хенінг Манкель Mördare utan ansikte Сцяг Швецыі
1993 Пітер Хёг Frøken Smillas fornemmelse for sne Сцяг Даніі
1994 Кім Смоге Sub Rosa Сцяг Нарвегіі
1995 Эрык Ота Ларсен Masken i Spejlet Сцяг Даніі
1996 Фрэдрык Скаген Nattsug Сцяг Нарвегіі
1997 Карын Фосум Se deg ikke tilbake! Сцяг Нарвегіі
1998 Ю Несбё Flaggermusmannen Сцяг Нарвегіі
1999 Лейф Давідсен Lime’s billede Сцяг Даніі
2000 Хокан Несер Carambole Сцяг Швецыі
2001 Карын Альвтэген Saknad Сцяг Швецыі
2002 Арнальдур Індрыдасан Mýrin Сцяг Ісландыі
2003 Арнальдур Індрыдасан Grafarþögn Сцяг Ісландыі
2004 Курт Аўст Hjemsøkt Сцяг Нарвегіі
2005 Андэрс Рослунд
Бёрге Хельстром
Odjuret Сцяг Швецыі
2006 Стыг Ларсан Дзяўчына з татуіроўкай цмока Сцяг Швецыі
2007 Маці Ронкя Ystävät kaukana Сцяг Фінляндыі
2008 Стыг Ларсан Дзяўчына, якая ўзрывала паветраныя замкі Сцяг Швецыі
2009 Юхан Тэарын Nattfåk Сцяг Швецыі
2010 Юсі Адлер-Ольсен Flaskepost fra P Сцяг Даніі
2011 Лейф Г. У. Перссан Den döende detektiven Сцяг Швецыі
2012 Эрык Віга Валеур Det syvende barn Сцяг Даніі
2013 Ёрн Ліер Хорст Jakthundene Сцяг Нарвегіі
2014 Гард Свен Den siste pilegrimen Сцяг Нарвегіі
2015 Томас Рудаль Eremitten Сцяг Даніі
2016 Анэ Рыэль Harpiks Сцяг Даніі
2017 Малін Персан Джыаліта Störst av allt Сцяг Швецыі
2018 Каміла Грэбе Husdjuret Сцяг Швецыі
2019 Сціна Джэксан Silvervägen Сцяг Швецыі
2020 Каміла Грэбе Skuggjägaren Сцяг Швецыі