Шолам-Алейхем

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Шолам-Алейхем

Шолам-Алейхем (сапр. Шолам Нохумавіч Рабіновіч; 2 сакавіка 1859, г. Пераяслаў-Хмяльніцкі, Украіна — 13 мая 1916) — яўрэйскі пісьменнік.

Вучыўся ў хедары і Пераяслаўскім рускім павятовым вучылішчы. Друкаваўся з 1879. Пісаў на мовах іўрыт, ідыш і рускай. У раманах «Сэцдэр Бланк і яго сямейка» (1887), «Стэмпеню» (1888), «Ёселе-салавей» (1889), «Патоп» (1907), «Блукаючыя зоркі» (1909-11), аўтабіягрфічнай кнізе «3 кірмашу» (1916, няскончана), аповесцях, п'есах, цыклах апавяданняў, нарысах, сатырычных памфлетах крытыкаваў тагачасную рэчаіснасць, стварыў вобразы таленавітых людзей з народа, наследаваў дэмакратычныя і асветніцкія традыцыі рускай і еўрапейскіх літаратур. У 1908 і 1914 наведаў Беларусь. Падзеі, звязаныя з яго выступленнем у Баранавічах, знайшлі адлюстраванне ў апавяданні «Станцыя Баранавічы».

На бел. мову яго творы пераклалі З. Бядуля, А. Васілевіч, Ю. Канэ, І. Саламевіч, Г. Шупенька.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Хлопчык Мотка: 4-е выд. — Мн., 1938.
  • Запіскі коміваяжора. Мн., 1939.
  • Дзіцячыя апавяданні. Мн., 1939.
  • Апавяданні. Мн., 1940.
  • Хлопчык Мотл: Аповесць: Для сярэд. шк. ўзросту / Пер. з рус. А.Васілевіч. — Мн.: Юнацтва, 1993.
  • Тэўе-малочнік: Аповесці, апавяданні, юн. раман: Пер.з ідыш / Прадм. Ю.Канэ. — Мн.: Мастац.літ., 1992. — (Скарбы сусветнай літаратуры);
  • Блукаючыя зоркі. Раман / Пер.: Г. С. Шупенька, У.Саламевіч. — Мн.: Бел. навука, 1998. (Школьная бібліятэка).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Фінкель У. Шолам-Алейхем / Пер.з яўр.мовы і апрац. В. Вольскага. — Мн., 1958.

Памылка скрыпта