Эвальд Герынг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эвальд Герынг

Эвальд Герынг (ням.: Ewald Hering; 5 жніўня 1834, Альтгерсдорф - 26 студзеня 1918, Лейпцыг) — нямецкі фізіёлаг.

Вывучаў медыцыну ў Лейпцыгу (1853-58). Прафесар фізіялогіі ў Вене, Празе і Лейпцыгу. Асноўныя працы па фізіялогіі дыхання (Герынга - Брэера рэфлексы), органаў пачуццяў і цягліц. Герынг прапанаваў гіпотэзу святло-і колераадчування, вядомую пад назвай "гіпотэза процілеглых колераў", згодна з якой святло- і колераадчуванне - вынік працэсаў, якія праходзяць як у сятчатцы вока, так і ў глядзельных цэнтрах мозгу. Герынг адрозніваў ў спектры 4 асноўныя колеры: чырвоны, жоўты, зялёны і сіні. Кожнай пары асноўных колераў, паводле Герынга, адпавядае асаблівае колераадчувальнае рэчыва ў воку. Камбінацыі асіміляцыі і дысіміляцыі гэтых рэчываў даюць адчуванне таго ці іншага колеру. Герынг даў тлумачэнне з'яў кантрасту. У прамове "Памяць як агульная функцыя арганізаванай матэрыі" (1870) Герынг развіў уяўленне пра памяць як фундаментальнай уласцівасці ўсяго жывога, у тым ліку з'яў арганічнай рэпрадукцыі і спадчыннасці. Герынг стаяў на пазіцыях псіхафізічнага паралелізму, згодна з якім псіхічныя і фізічныя працэсы складаюць 2 паралельныя шэрагі з'яў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Dietrich Trincker: Hering, Karl Ewald Konstantin. In: Neue Deutsche Biographie (NDB). Band 8, Duncker & Humblot, Berlin 1969, ISBN 3-428-00189-3, S. 617–619


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.