Эванджэлін Лілі
Ніколь Эванджелін Лілі (3 жніўня 1979, Форт-Саскачэван, Альберта, Канада) — канадская актрыса. Найболей вядомая дзякуючы ролі Кейт Осцін у драматычным серыяле тэлеканала ABC «Застацца ў жывых».
Кар'ера [правіць]
Перад тым як яна пачала здымацца ў «Застацца ў жывых», Ліллы працавала на іншых працах. Працавала сцюардэсай, афіцыянткай. Для фінансавання сваёй адукацыі яна здымалася ў тэлерэкламе і займалася мадэльнай працай, хоць ніколі не лічыла сябе мадэллю.
Як мадэль яе адкрыла знакамітае мадэльнае агенцтва «Форд», менеджар якога ўбачыў Эванджелін Ліллі на вуліцы горада Келовна ў Брытанскай Калумбіі. Яна падпісала кантракт з агенцтвам і пераехала ў Ванкувер, дзе выступала на паказах мод, зарабляючы грошы на аплату вучобы на факультэце міжнародных адносін ва ўніверсітэце Брытанскай Калумбіі.
У 2003 мімаходам з'явілася ў маленькай эпізадычнай ролі школьніцы ў фільме «Фредді супраць Джэйсана», таксама прамільгнула ў некалькіх эпізодах серыяла «Таямніцы Смолвілля». А ў 2004 была заўважана ў серыяле «Каралеўскі шпіталь» (Kingdom Hospital). Аднак, першая яе сапраўдная «размаўлялая» роля была ў «Застацца ў жывых». Яе адкрыў агент Джеф Палффі, які раней працаваў ў Ford Models, і згуляў важную ролю ў гэтым серыяле.
Ліллі ледзь было не пазбавілася ролі Кейт Остін у самым пачатку з-за таго, што не магла досыць хутка атрымаць працоўную візу ў ЗША. Дырэктары па кастынгу ўжо пачалі новы адбор прэтэндэнтак на гэту ролю, але ўсё ж віза была атрымана, і Эванджелин Ліллі шчасна прыехала на здымачную пляцоўку, спазніўшыся на адзін дзень.
У 2004 зарплата Ліллі складала $80,000 за эпізод. За сваю ролю ў «Застацца ў жывых» яна была намінавана на Breakout Stars 2004 па версіі часопіса Entertainment Weekly і 14 снежня 2006 была намінавана на «Залаты глобус» як Лепшая драматычная актрыса.
Калі Ліллі скончыць здымкі ў «Застацца ў жывых», яна плануе спыніць акцёрскую дзейнасць і працягнуць сваю кар'еру ў якасці гуманітарнага працаўніка; аднак, яна не выключае вяртанні да тэлебачання ў нейкі момант у будучыні.
У 2009 Эванджелін Ліллі стала рэкламным тварам кампаніі L’Oréal.[1]
Асабістае жыццё [правіць]
Эванджелін Ліллі была замужам за канадскім хакеістам Муррі Хорном.[2]
У 2004 на здымачнай пляцоўцы закахалася ў акцёра Дамініка Монагана, выканаўцы роля Чарлі ў серыяле «Застацца ў жывых», і яны пачалі сустракацца. Па чутках, па хуткім часе збіраюцца пажаніцца.[3]
Зноскі
- ↑ http://www.spletnik.ru/news_beauty/13210-frida-pinto-i-jevandzhelin-lilli-lica-loreal.html
- ↑ Gould, Lara.Exclusive: I Got So Famous I Nearly Lost It, Sunday Mirror, November 19, 2006. Accessed May 26, 2008.
- ↑ http://www.spletnik.ru/love/14289-evandzhelin_lilli_vyxodit_zamuzh.html
