Эдвард Эмерсан Барнард
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Эдвард Эмерсан Барнард Edward Emerson Barnard |
|
| Дата нараджэння: | 16 снежня 1857 |
|---|---|
| Дата смерці: | 6 лютага 1923 (65 гадоў) |
Эдвард (Эдуард) Эмерсан Барнард (англ.: Edward Emerson Barnard; 16 снежня 1857, Нашвіл, штат Тэнесі, — 6 лютага 1923, Уільямс-Бі, штат Вісконсін) — амерыканскі астраном-назіральнік, член Нацыянальнай акадэміі навук у Вашынгтоне. У 1887—1895 астраном Лікскай абсерваторыі. Вёў назірання планет і слабых зорак. Атрымаў шматлікія здымкі Млечнага Шляху і туманнасцяў. Вядомы вывучэннем цёмных туманнасцяў. У 1892 г. адкрыў Амальтэю — V спадарожнік Юпітэра. У 1916 г. адкрыў названую яго імем зорку Барнарда.