Эдвін Фрэдэрык О’Браен

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Эдвін Фрэдэрык О’Браен
Edwin Frederick O’Brien
Эдвін Фрэдэрык О’Браен
Кардынал-дыякан з дыяканствам S. Sebastiano al Palatino.
Coat of arms of Edwin Frederick O'Brien.svg
Сцяг
Архібіскуп Балтымара
12 ліпеня 2007 года — 29 жніўня 2011 года
Царква: Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік: Кардынал Уільям Генрых Килар
Пераемнік: Архібіскуп Уільям Эдуард Лоры
сцяг
Вялікі магістр Рыцарскага Ордэна Святой Труны Гасподняй
з 29 жніўня 2011 года
Царква: Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік: Кардынал Джон Патрык Фолі
 
Нараджэнне: 8 красавіка 1939(1939-04-08) (75 гадоў)
Бронкс, Нью-Ёрк, ЗША
Прыняцце свяшчэннага сану: 29 мая 1965
Кардынал з: 18 лютага 2012

Яго Высокапраасвяшчэнства кардынал Эдвін Фрэдэрык О’Браен (англ.: Edwin Frederick O’Brien; нар. 8 красавіка 1939, Бронкс, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі кардынал. Тытулярны біскуп Тызікі і дапаможны біскуп Нью-Ёрка з 6 лютага 1996 па 7 красавіка 1997. Каад'ютар архідыяцэзіі ўзброеных сіл ЗША з 7 красавіка па 12 жніўня 1997. Архібіскуп узброеных сіл ЗША з 12 жніўня 1997 па 12 ліпеня 2007. Архібіскуп Балтымара з 12 ліпеня 2007 па 29 жніўня 2011. Апостальскі адміністратар Балтымара з 29 жніўня 2011 па 20 сакавіка 2012. Пра-вялікі магістр Рыцарскага Ордэна Святой Труны Гасподняй з 29 жніўня 2011 па 15 сакавіка 2012. Вялікі магістр Рыцарскага Ордэна Святой Труны Гасподняй з 15 сакавіка 2012. Кардынал-дыякан з дыяканствам S. Sebastiano al Palatino з 18 лютага 2012.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасвечаны ў свяшчэнны сан кардыналам Фрэнсісам Спелманам 29 мая 1965 года. У 19651970 гадах — грамадзянскі капелан Ваеннай акадэміі Вест-Пойнт, затым ваенны капелан у званні капітана. Служыў капеланам у складзе 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі ў Форт-Брэг, у 19711972 гадах — у В'етнаме ў складзе 173-й паветрана-дэсантнай брыгады і 1-й «кавалерыйскай» дывізіі, затым у Форт-Гордан. У 1973 годзе накіраваны для далейшага навучання ў Рым. Далей служыў на розных пасадах у царкоўнай адміністрацыі ў ЗША.

18 лютага 2012 года, у саборы Святога Пятра адбылася кансісторыя, на якой Эдвін Фрэдэрык О’Браен быў узведзены ў сан кардынал-дыякана з дыяканствам S. Sebastiano al Palatino. На новага Князя Царквы была ўскладзены кардынальская шапка і ўручаны кардынальскі пярсцёнак.

Удзельнік Канклава 2013 года.


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
кардынал Джон Патрык Фолі
Вялікі магістр Рыцарскага Ордэна Труны Гасподняй
29 жніўня 2011
Пераемнік:
Папярэднік:
кардынал Уільям Генрых Кілар
Архібіскуп Балтымара
12 ліпеня 200729 жніўня 2011
Пераемнік:
архібіскуп Уільям Эдуард Лоры