Эдуардс (плато)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Здымак плато з космасу.

Эдуардс (англ.: Edwards Plateau) — плато на поўдні ЗША (штат Тэхас), размешчанае паміж далінамі рэк Рыа-Грандэ і Каларада, на мяжы з Прымексіканскай нізінай. Складовая частка Вялікіх раўнін.

Вышыня плато складае 700—800 м. Складзена пераважна вапнякамі. Паверхня плоская, глыбока рассечана каньёнападобнымі далінамі рэк. Пераважаюць сухастэпавыя травы, сукуленты, месітавыя кусты. Раён пашавай жывёлагадоўлі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]