Эдынсан Кавані

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Эдынсан Кавані
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Эдынсан Раберта Кавані Гомес
Мянушкі Ствол (El Tronco), Матадор (El Matador), Дзіцё (El Botija)
Нарадзіўся 14 лютага 1987(1987-02-14)[1][2][…] (37 гадоў)
Грамадзянства  Уругвай
Рост 184 см
Вага 71 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Аргенціна Бока Хуніярс
Нумар 10
Маладзёжныя клубы
2000—2005 Уругвай Данубіа
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2007 Уругвай Данубіа 25 (10)
2007—2011 Італія Палерма 109 (34)
2010—2011   Італія Напалі 35 (26)
2011—2013 Італія Напалі 69 (52)
2013—2020 Францыя Пары Сен-Жэрмен 200 (148)
2020—2022 Англія Манчэстэр Юнайтэд 41 (12)
2022—2023 Іспанія Валенсія 25 (5)
2023— Аргенціна Бока Хуніярс
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2007 Уругвай Уругвай (да 20) 14 (9)
2012 Уругвай Уругвай (алімп.) 5 (3)
2008— Уругвай Уругвай 136 (58)
Узнагароды і медалі
Кубак Амерыкі
Золата Аргенціна 2011
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 30 ліпеня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Э́дынсан Рабе́рта Кава́ні Го́мес (ісп.: Edinson Roberto Cavani Gómez; нар. 14 лютага 1987, Сальта, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, нападнік аргенцінскага клуба «Бока Хуніярс» і нацыянальнай зборнай Уругвая.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Кавані нарадзіўся ва ўругвайскім горадзе Сальта. Там жа ён, услед за бацькам і старэйшым братам Вальтэрам пачаў футбольныя выступы. Яго хутка заўважылі клубы са сталіцы, але малады ігрок не спяшаўся з пераходам. У 12 гадоў Эдынсан пераехаў у Мантэвідэа, дзе яго ўзялі ў моладзевую каманду клуба «Данубіа». У асноўнай камандзе ён дэбютаваў у 2006 годзе і выйграў з клубам Апертуру чэмпіянату Уругвая.

«Палерма»[правіць | правіць зыходнік]

29 студзеня 2007 года прэзідэнт «Палерма» Маўрыцыа Дзампарыні абвясціў аб падпісанні шматабяцальнага ўругвайскага іграка. У «Палерма» Кавані дэбютаваў 11 сакавіка 2007 года ў хатнім матчы супраць «Фіярэнціны», выйшаўшы на замену на 55-й хвіліне, праз пятнаццаць хвілін адзначыўся першы голам у лізе[3].

У лютым 2010 года Кавані выказаў жаданне пакінуць «Палерма» і перайсці ў «Ювентус» або «Чэлсі»[4]. Нягледзячы на гэта, у сакавіку 2010 года Кавані падоўжыў дагавор з «Палерма» да 2014 года з штогадовым заробкам у 1 млн еўра[5].

«Напалі»[правіць | правіць зыходнік]

17 чэрвеня 2010 года прэзідэнт «Напалі» Аўрэліа Дэ Лаўрэнціс абвясціў аб пераходзе Кавані ў шэрагі неапалітанскага клуба[6]. Ігрок узяты ў гадавую арэнду ў «Палерма» за 5 млн еўра з наступным выкупам кантракту за 12 млн[7]. Асабісты кантракт уругвайскага нападніка падпісаны да 2015 года з штогадовым заробкам у 1,35 млн еўра без уліку розных бонусаў.

«Пары Сен-Жэрмен»[правіць | правіць зыходнік]

16 ліпеня 2013 года Кавані далучыўся да складу французскага клуба «Пары Сен-Жэрмен», падпісаўшы з ім пяцігадовы кантракт. Сума ўгоды, як мяркуецца, склала каля 64 млн еўра[8], што стала пятым паказчыкам паводле сумы ў сусветным футболе ў гісторыі. Кавані дэбютаваў за новую каманду 9 жніўня, выйшаўшы на 72-й хвіліне на замену ў матчы супраць «Манпелье»[9]. 18 жніўня Эдынсан забіў свой першы гол за клуб, у канцы матча супраць «Аяча» зрабіўшы лік нічыйным[10].

У чэрвені 2020 года адмовіўся падаўжыць кантракт для ўдзелу ў Лізе чэмпіёнеў і пакінуў каманду[11].

«Манчэстэр Юнайтэд»[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2020 года падпісаў гадавы кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд» з магчымасцю падаўжэння яшчэ на год[12]. У маі 2022 года было абвешчана, што нападнік пакідае клуб па заканчэнні кантракта[13].

«Валенсія»[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2022 года ў якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з іспанскай «Валенсіяй»[14]. У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб і стаў іграком «Бока Хуніярс».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

6 лютага 2008 года ён адгуляў свой ​​першы матч за дарослую зборную Уругвая супраць зборнай Калумбіі і адразу ж забіў свой ​​першы гол.

10 ліпеня 2010 года Эдынсан забіў у матчы супраць зборнай Германіі ў матчы за трэцяе месца на чэмпіянаце свету 2010, зрабіўшы лік нічыйным 1:1, аднак еўрапейцы ўсё ж святкавалі перамогу з лікам 3:2. 8 кастрычніка 2010 года Кавані забіў свой першы міжнародны хет-трык у таварыскім матчы супраць зборнай Інданезіі (7:1), які праходзіў у Джакарце. Таксама, у тым матчы тры мячы забіў Луіс Суарэс.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

«Данубіа»:

«Напалі»:

«Пары Сен-Жэрмен»:

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Уругвай:

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Edinson Cavani // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. EDINSON ROBERTO CAVANI // Argentine Soccer Database
  3. Лампочка Эдинсона. sports.ru
  4. Кавани хочет играть, как Руни, и ждёт предложения от «Юве» Архівавана 2 сакавіка 2010.. championat.ru
  5. Кавани будет зарабатывать в «Палермо» € 1 млн в год(недаступная спасылка). championat.ru
  6. De Laurentiis: «Cavani è del Napoli» Архівавана 2 красавіка 2014.. tuttonapoli.net
  7. «Наполи» заплатил за Кавани € 17 млн Архівавана 19 ліпеня 2010.. championat.ru
  8. Paris Saint-Germain seal Cavani signing. Goal.com.
  9. Cavani debuts as PSG held. ESPN.
  10. Cavani nets late leveller. ESPN.
  11. Кавани и Менье отказались продлевать контракты с «ПСЖ» ради ЛЧ на 2 месяца. by.tribuna.com.
  12. Кавани перешел в «Манчестер Юнайтед». by.tribuna.com.
  13. Футбол. Эдинсон Кавани покинет "Манчестер Юнайтед" по завершении сезона. Архівавана 7 ліпеня 2022.. pressball.by.
  14. Футбол. Эдинсон Кавани подписал контракт с "Валенсией" Архівавана 30 жніўня 2022.. pressball.by.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]