Эд Мадрэл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Эдвард (Нэд) Мадрэл (мэнск.: , англ.: Edward "Ned" Maddrell; 1877 (?) 27 снежня 1974) — рыбак з вострава Мэн, апошні вядомы носьбіт зараз адроджанай мэнскай мовы.

Пасля смерці Сэйдж Кінвіг у 1962 годзе Мадрэл застаўся адзіным жывым чалавекам, які мог сказаць, што гаворыць на мэнскай мове з дзяцінства (у той жа час налічвалася невялікая колькасць людзей, якія валодалі мэнскай як не роднай).

Прамовы Мадрэла неаднаразова запісваліся для захавання звестак пра мэнскую мову. Гэтаму, ў прыватнасці, пасадзейнічаў глава ўрада Ірландыі Імон дэ Валера.

Існуюць рознагалоссі наконт таго, ці трэба лічыць Мадрэла апошнім носьбітам мэнскай мовы. Магчыма, што асобныя з носьбітаў, якія перажылі Мадрэла, проста не былі вядомы. Акрамя таго, зараз існуе некаторая колькасць людзей, для якіх мэнская мова з'яўляецца роднай, але ўсе яны нарадзіліся ўжо пасля смерці Мадэла і гавораць на «новамэнскай мове».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]