Эксперымент (тэорыя імавернасцей)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Эксперымент або выпрабаванне — некаторая працэдура, якая можа быць паўторана шматразова (у тэорыі, калі не на практыцы) і мае мноства магчымых зыходаў[en], вядомае як прастора элементарных падзей[1]. Эксперымент называецца выпадковым, калі ён мае больш за адзін магчымы зыход, і дэтэрміністычным[en], калі магчымы зыход толькі адзін. Выпадковы эксперымент, які мае роўна два несумесныя зыходы, імавернасці каторых аднолькавыя ў кожным выпрабаванні, называецца схемай Бэрнулі[en][2]:46.

Пры адзіночным паўтарэнні эксперыменту адбываецца толькі адзін з магчымых зыходаў. Пасля правядзення вялікай колькасці выпрабаванняў і атрымання іх зыходаў можна ацаніць эмпірычныя імавернасці[en] розных зыходаў і выпадковых падзей (вынікаў), якія могуць адбыцца падчас эксперыменту, з дапамогай метадаў статыстычнага аналізу.

Эксперымент і выпрабаванне[правіць | правіць зыходнік]

Выпадковыя эксперыменты часта праводзяцца неаднаразова з мэтай статыстычнага аналізу іх вынікаў. У такім выпадку набор паўтораў называецца эксперыментам, а кожны паўтор асобна — выпрабаваннем. Напрыклад, калі манетка падкідаецца сто разоў, кожнае падкіданне будзе выпрабаваннем у межах эксперыменту па сторазовым падкіданні манеткі[3].

Незалежныя выпрабаванні[правіць | правіць зыходнік]

Паслядоўнасць выпрабаванняў называецца паслядоўнасцю незалежных выпрабаванняў, калі вынікі кожнага выпрабавання не залежаць ад вынікаў усіх папярэдніх выпрабаванняў[2]:46.

Зноскі

  1. Albert, Jim. Listing All Possible Outcomes (The Sample Space)(недаступная спасылка). Bowling Green State University (21 студзеня 1998). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2019. Праверана June 25, 2013.
  2. а б Звяровіч Э. І., Радына А. Я. Элементы тэорыі імавернасцей. — Мінск: Беларусь, 2013. — ISBN 978-985-01-1043-5.
  3. Trial, Experiment, Event, Result/Outcome - Probability. Future Accountant. Праверана 22 July 2013.