Элізабет Гаскел
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Элізабет ГАСКЕЛ (англ.: Elizabeth Gaskell; 29 верасня 1810, Лондан — 12 лістапада 1865) — англійская пісьменніца.
Творчасць [правіць]
Вядомасць прынёс раман пра жыццё англійскіх рабочых «Мэры Бартан» (1848), рэалістычная накіраванасць якога змякчалася пропаведдзю хрысціянскага ўсёдаравання і надзеяй на магчымасць прымірэння. У 1853 апублікавана раманы «Крэнфард» і «Рут». Рэалістычны раман «Поўнач і Поўдзень» (1855) пазначаны духам кампрамісу, узмацненнем рэлігійных і сентыментальных тэндэнцый. Аўтар біяграфіі сваёй сяброўкі — «Жыццё Шарлоты Бронтэ» (т. 1—2, 1857), раманаў «Паклоннікі Сільвіі» (1863), «Жонкі і дочкі» (1866, незавершаны) і інш.
Літаратура [правіць]
- Саркісава Н. Гаскел // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |