Эмілія дэ Парэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эмілія дэ Парэ
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 10 жніўня 1976(1976-08-10) (47 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Бацька Robert Andreen[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, аўтарка-кампазітар, дызайнер
Інструменты вакал[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эмілія дэ Парэ (шведск.: Emilia de Poret, 10 жніўня 1976, Лулеа, Швецыя) — шведская спявачка, мадэльер і рэдактар моднага часопіса.

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Эмілія дэ Парэ дэбютавала пад імем Ліа Андрэен летам 2001 года з музычным сінглам «Mistreat Me (You'll Be Sorry)» з альбома «Back were I belong», які дасягнуў 34-га месца ў шведскім музычным сінгльным чарце. Яе другі альбом «A lifetime in a moment» заняў 20-е месца ў шведскім альбомным чарце[1].

«Pick Me Up» - так называўся трэці музычны альбом дэ Парэ, летам 2008 года яе аднайменны сінгл атрымаў першае месца ў шведскім чарце, які на працягу 2008 і 2009 гадоў займаў першыя месцы таксама ў чартах Аўстраліі і Іспаніі. Рэмікс Рычарда Вісіёна на гэты папулярны сінгл быў выпушчаны ў 2009 годзе і ўвайшоў у Амерыканскі танцавальны чарт Billboard Charts, ён дасягнуў піка на 25-м месцы. У 2010 годзе Эмілія выпусціла песню «This is not a love song» у Японіі і Аўстраліі.[1]

З 2010 года дэ Парэ засяродзілася на модзе і дызайне і пачала працаваць з элітным універмагам Liberty of London, а яе прынты ўвайшлі ў калекцыю «Liberty Rocks».

Яна таксама была рэдактарам часопіса ELLE у Швецыі[2]. Эмілія цікавіцца ўсімі аспектамі індустрыі моды: парадамі па стылі і тэндэнцыямі ў Newsmorgon, рэпартажамі з Тыдняў моды, падкастамі аб модзе і ладзе жыцця. Эмілія піша кнігі па стылі і інвесціруе ў захапляльныя стартапы з акцэнтам на жаночае прадпрымальніцтва. Мае свой уласны блог[2].

Прыватнае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Эмілія дэ Парэ замужам за швейцарскім адвакатам Амары дэ Парэ. У мужа і жонкі ёсць двое дзяцей.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 2015 - «Säker stil» (у суаўтарстве з Эбай фон Сідаў);
  • 2017 - «Säker stil» - 101 stiltips (у суаўтарстве з Эбай фон Сідаў).

Зноскі