Эмілі Дзікінсан

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Эмілі Дзікінсан
Emily Elizabeth Dickinson
Black-white photograph of Emily Dickinson2.png
Эмілі Дзікінсан
Дата нараджэння:

10 снежня 1830(1830-12-10)

Месца нараджэння:

Амхерст, Масачусетс, ЗША

Дата смерці:

15 мая 1886(1886-05-15) (55 гадоў)

Месца смерці:

Амхерст, Масачусетс, ЗША

Грамадзянства:

Flag of the United States.svg ЗША

Род дзейнасці:

Паэтэса

Дэбют:

Poems by Emily Dickinson

Эмілі Элізабет Дзікінсан (англ.: Emily Elizabeth Dickinson, 10 снежня 1830 году ў Амхерстце, штат Масачусетс, пам. 15 мая 1886 года там жа) — амерыканская паэтэса.

Эмілі нарадзілася другой з трох дзяцей у пурытанскай сям’і Эдварда Дзікінсана, багатага адваката, кангрэсмена і Эмілі Норкрас. Дзедам Эмілі быў Самуэль Фаўлер Дзікінсан, заснавальнік Коледжу Амхерст. У доме Дзікінсаў прытрымліваліся строгіх пратэстанцкіх правілаў. Эмілі наведвала пачатковую школу на Плезэнт Стрыт, у 1840 годзе паступіла разам з сястрой у Коледж Амхерст, які за два гады да гэтага стаў прыймаць дзяўчынак. У каледжы Эмілі вывучала англійскую мову, латынь, літаратуру, батаніку, геалогію, псіхалогію і арыфметыку. Скончыла каледж у 1847 годзе, а потым, з 10 жніўня да 25 сакавіка 1848 года, вучылася ў жаночай семінарыі Маўнт-Холіноўк, у 16 км ад Амхерсту. Прычыны яе сыходу з семінарыі невядомыя. Пасля семінарыі Эмілі вярнулася ў бацькоўскі дом. Да канца жыцця Эмілі Дзікінсан так і не выйшла замуж і засталася ў доме бацькоў[1]. Родны горад Амхерт Эмілі пакідала толькі некалькі разоў для падарожжаў у Філадэльфію, Вашынгтон і Бостан. Пісаць вершы яна пачала ў 30 гадоў. У 1862 годзе Эмілі даслала некалькі сваіх вершаў у выдавецтва «Atlantic Monthly», але рэдактар Томас Хігінсан адмовіўся іх друкаваць па прычыне неадпаведнасці прынятым стандартам вершаў таго часу. Аднак яны пасябправалі і яшчэ шмат гадоў яны перапісваліся, ў лістах Хігінсан даваў парады Дзікінсан ў справах паэзіі.

У гады жыцця Эмілі Дыкінсан было надрукавана толькі сем яе вершаў. Пасля яе смерці 15 мая 1886 года яе малодшая сястра Лавінія знайшла ў закрытай на ключ шафе рукапісы 1775 вершаў Эмілі.

Лавінія папрасіла дапамогі ў выданні вершаў сястры ў Мабель Люміса Тода, жонкі мясцовага прафесара астраноміі, таленавітай мастачкай і сяброўкай Эмілі. Пасля шматлікіх спробаў і пры дапамозе Томаса Хігінсана атрымалася выдаць творы Эмілі (у 1890 годзе), але вершы былі адрэдагаваны, каб дапасаваць іх да прынятых у той час эстэтычных правілаў для вершаў. Публікацыя некаторых з вершаў была адхілена з-за асцярогі публічнага меркавання. Аднак, не гледзячы на асцярогі, вершы хутка атрымалі папулярнасць. Толькі ў 1955 годзе быў надрукаваны поўны збор твораў паэтэсы[1]. Гэта дапамагло грамадскасці больш поўна ацаніць медытацыйную лірыку творчасці Эмілі, а аўтар была прызнана як самая таленавітая амерыканская паэтэса[2].

Вершы Эмілі Дзікінсан не маюць аналагаў у паэзіі таго часу. Іх радкі кароткія, назвы, як правіла, адсутнічаюць, і часта сустракаецца незвычайная пунктуацыя і выкарыстанне загалоўных літар. Шматлікія яе вершы ўтрымліваюць матывы неўміручасці і смерці, гэтыя ж сюжэты ёсць і ў яе лістах да сяброў.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 http://www.bielarus.org/open.php?n=530&a=12 Bielarus.org №530
  2. Bloom (1999), 9; Ford (1966), 122.

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]