Энцыкліка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Энцы́кліка (ад лац.: [littera] encyclica, ад грэч.: ενκυκλιος — акруговы) — асноўны папскі дакумент па тых ці іншых найважнейшых сацыяльна-палітычных, рэлігійных і маральных пытаннях, адрасаваны вернікам або біскупам ці архібіскупам асобнай краіны, і другі па важнасці пасля апостальскай канстытуцыі.[1]

Энцыкліка пішацца звычайна на латыні, часам на сучасных мовах, і завецца па двух ці трох першых словах тэксту. Над загалоўкам звычайна пішуцца тыя, каму дакумент адрасаваны (напр. «ad patriarchas, primates, archiepiscopos, episcopos aliosque locorum ordinarios» у энцыкліцы «Pascendi dominici gregis», у канцы — традыцыйнае пазначэнне даты, напр. «datum Romæ, apud Sanctum Petrum, die VIII Septembris MCMVII, Pontificatus Nostri anno quinto», там жа).

У Англіканскай Царкве энцыклікамі завуцца дакументы прымасаў, прычым некаторыя энцыклікі, як каталіцкія, так і англіканскія, могуць мець форму бул, напр. выдадзеная архібіскупам Кентэрберыйскім і архібіскупам Ёркскім «Apostolicæ Curæ», названая таксама «Sæpius officio», а напр. дакумент «Longinqua oceani» ад 5 студзеня 1895, адрасаваны Львом XIII архібіскупам і біскупам ЗША, энцыклікай не лічыцца, хоць адказвае яе форме.

У Праваслаўнай Царкве з энцыклікамі звярталіся епіскапы Александрыі, Антыяхіі і Канстанцінопаля, напрыклад, Афанасій Вялікі, а пазней патрыярхі. Яны адрасуюцца мясцовым епіскапам або ўсёй Праваслаўнай Царкве. У Рускай праваслаўнай царкве энцыклікі завуць акруговымі пасланнямі.

Энцыклікі апошніх пантыфікатаў[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]