Энь Шаа
Энь Шаа | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1954 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дырыжор |
Энь Шаа (кіт.: 邵 恩; 3 кастрычніка 1954, Цяньцзінь) — кітайскі дырыжор.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Пекінскую кансерваторыю, працаваў другім дырыжорам Сімфанічнага аркестра Кітайскага радыё. У 1988 годзе дэбютаваў у Еўропе. У 1989 годзе перамог у міжнародным дырыжорскім конкурсе венгерскага тэлебачання. У 1992—1995 гадах узначальваў Ольстэрскі аркестр, у 1996—2002 гадах Гілдфардскі філарманічны аркестр. З 2002 года кіруе Сімфанічным аркестрам Макаа. У сезоне 2006—2007 гадоў быў галоўным дырыжорам Нацыянальнага сімфанічнага аркестра Кітая. З 2006 года ўзначаліў таксама Сімфанічны аркестр славенскага радыё і тэлебачання, а з 2007 года яшчэ і Тайбэйскі кітайскі аркестр, які складаецца з кітайскіх традыцыйных інструментаў.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Біяграфія на сайце агенцтва IMG Artists Архівавана 15 лістапада 2011. (англ.)
- Біяграфія на сайце Тайбэйскага кітайскага аркестра(недаступная спасылка)