Эргакальцыферол

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эргакальцыферол
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Хім. формула C₂₈H₄₄O
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 50-14-6
PubChem 5280793
Рэг. нумар EINECS 200-014-9
SMILES
ChemSpider 4444351

Эргакальцыферо́л (вітамін D2) — адзін з найважнейшых кальцыферолаў. Галоўная крыніца эргакальцыферола — алей, дрожджы, малако. Удзельнічае ў рэгуляцыі фосфарна-кальцыевага абмену.

Мае стэроідную структуру, утвараецца пад уплывам ультрафіялетавых прамянёў з вітаміну D1, які ўтрымліваецца ў раслінах і мікраарганізмах.

У печані ператвараецца ў 25-гідраксі-эргакальцыферол, потым у нырках у 1,25-дыгідраксі-эргакальцыферол, які ўзмацняе ўсмоктванне кальцыю і фасфатаў у кішэчніку, нырках і вывядзенне кальцыю з касцей. Гэта прыводзіць да павышэння ўтрымання кальцыю ў крыві.

Эргакальцыферол валодае антыаксідантным і антыканцэрагенным дзеяннем.

Пры недахопе эргакальцыферола ў дзяцей развіваецца рахіт, у дарослых — размякчэнне касцей, карыес; лішак эргакальцыферола выклікае ўтварэнне камянёў у нырках і інш.

Прэпараты эргакальцыферола (спіртавыя і масляныя растворы, дражэ) выкарыстоўваюць у медыцыне для прафілактыкі і лячэння рахіту і іншых парушэнняў абмену фосфару і кальцыю.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]