Эрнст Віхерт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эрнст Віхерт
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Ernst Barany Bjell
Дата нараджэння 18 мая 1887(1887-05-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 жніўня 1950(1950-08-24)[1][2][…] (63 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, Studienrat, афіцэр, школьны настаўнік, змагар Супраціўлення, паэт, драматург
Мова твораў нямецкая
wiecherthaus.ch (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эрнст Віхерт (18 мая 1887, Форстхауз, — 24 жніўня 1950, Ірыкон, Швейцарыя) — нямецкі пісьменнік.

Эрнст Віхерт

Напісаў раманы «Уцёкі» (1916), «Воўк мёртвых» (1924), вершы, апавяданні, эсэ. Стан Германіі пасля Першай сусветнай вайны абмаляваў у раманах «Маёрша» (1934), «Пастуховая навела» (1935), «Лясы і людзі» (1936), «Тобіяс» (1938). За выступы супраць гітлерызму Віхерт быў у 1938 заключаны ў канцлагер Бухенвальд, дзе знаходзіўся 2 месяцы, пасля чаго яму было забаронена друкавацца. З 1948 года жыў у Швейцарыі. Апублікаваў кнігу пра Бухенвальд «Лес мерцвякоў» (1946) і раман «Дзеці Гераніма» (1945-47). Апошнія творы — мемуары «Гады і часы» (1948) і навела «Суддзя» (1948).

Зноскі

  1. а б Ernst Wiechert // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Ernst Wiechert // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Ernst Wiechert // Brockhaus Enzyklopädie