Юрый Аляксандравіч Лобач

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Аляксандравіч Лобач
Нараджэнне 29 красавіка 1963(1963-04-29) (60 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Юрый Аляксандравіч Лобач (нар. 29 красавіка 1963, в. Цяхцін Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Будаўнічыя і дарожныя машыны і абсталяванне».

Працоўную дзейнасць пачаў вытворчым майстрам на доследна-механічным заводзе рэспубліканскага прамысловага аб’яднання «Дарбудматэрыялы». Працаваў начальнікам механазборачнага ўчастка, механазборачнага цэха, намеснікам дырэктара, дырэктарам доследна-механічнага завода дзяржаўнага прадпрыемства «Дартрэстбудіндустрыя», генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Дарбудіндустрыя».

З’яўляўся дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны знакам «Ганаровы дарожнік Беларусі» І і IIступені, юбілейным медалём «110 гадоў прафсаюзнага руху Беларусі», ганаровымі граматамі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі[1].

Зноскі