Юрый Васілевіч Смірноў (вайсковец)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Васілевіч Смірноў
руск.: Юрий Васильевич Смирнов
Дата нараджэння 2 верасня 1925(1925-09-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 чэрвеня 1944(1944-06-25) (18 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне малодшы сяржант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені

Юрый Васілевіч Смірно́ў[1] (руск.: Юрий Васильевич Смирнов; 2 верасня 1925, в. Дзешукава, Макар’еўскі раён, Кастрамская вобласць, Расія — 25 чэрвеня 1944, в. Шалашына, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

На фронце з 1943 года. Вызначыўся пры вызваленні Віцебскай вобласці. 24 чэрвеня 1944 года гвардыі малодшы сяржант Смірноў у складзе танкавага дэсанту прарваўся ў тыл ворага каля вёскі Шалашына Дубровенскага раёна. Цяжка паранены, трапіў у палон. Нягледзячы на катаванні, не выдаў ворагу ваеннай тайны і быў распяты на сцяне бліндажа.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Пахаваны ў гарадскім пасёлку Арэхаўск. У вёсцы Шалашына на месцы яго гібелі ўстаноўлены помнік. Помнікі таксама ўстаноўлены ў горадзе Орша, у вёсцы Бераснёва Аршанскага раёна, у Арэхаўску і вёсцы Буда Дубровенскага раёна[1]. Рашэннем Мінгарвыканкама № 349 ад 26 сакавіка 1953 года яго імем была названа вуліца ў Маскоўскім раёне Мінска.

У 1973 годзе быў узведзены Мемарыяльны комплекс «Рыленкі», дзе яму была прысвечана адна і кампазіцый.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]